Млын З дзеўчынай развітваўся юнак, Аддаваў яе шляхам, даліна | Суполка беларускіх пісьменнікаў
Млын
З дзеўчынай развітваўся юнак, Аддаваў яе шляхам, далінам. — Лепш бы млынам стаць... — Падумаў так І зрабіўся на тым месцы млынам. Людзі жыта носяць дзень у дзень, А драўляны млын слухмяна меле. Замест сэрца - б'юцца жорны ў целе, А замест крыві — Вады струмень... Кажа нам паданне пра яго, Што не можа ён з тых чараў выйсці, Як не перамеле усяго, Што яму належала калісьці. Як належала яму не шмат, Дык спадзе з яго палон драўляны, Прыйдзе зноў ён вольны да дзяўчат, Ні ў адну яшчэ не закаханы. А як шмат?.. Але гадаць не след, Бо адзін ён ведае пра тое, Што яму належаў цэлы свет, Як хадзіў з дзяўчынай у жытное.