Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-07-11 20:40:01
У Свіслачы памёр паэт Анатоль Валюк.
Як стала вядома ад сяброў спачылага, смерць наступіла 10 ліпеня пасля працяглай хваробы.

Анатоль Валюк нарадзіўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Вішнёўка (Зэльвенскі раён).
Скончыў з Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў журналістам.
Выдаў некалькі зборнікаў вершаў. Апошні – “Музыка вятроў” быў укладзены ў 2008 годзе.

Выказваем шчырыя спачуванні блізкім і сябрам творцы!

#хроніка
134 views17:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 12:34:01
Прыказка на кожны дзень

Адна галавешка і ў печы не гарыць, а дзве і ў полі не гаснуць.

#прыказка
285 views09:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 08:15:18
Такі верш з'явіўся на старонцы ў Facebook у Леаніда Дранько-Майсюка ў дзень народзінаў Уладзімера Някляева.

* * *
Ты мне даводзіў: “Досыць вершаў,
Пра ўсё ўжо класікі сказалі…
Занятак знойдзем цікавейшы –
Цягаць валізы на вакзале!

Ці ж мы з табой паэты, браце?!
“Гаспода”, “Прошча” – толькі назвы.
На нашым адраджэнскім свяце
Я прытаміўся ў рыфмы бразгаць!..”

Казаць – казаў ды так не думаў
І пад заснежанаю елкай
З купалаўскім відушчым сумам
Мяне ты частаваў гарэлкай;

І думаў, пэўна, пра магчымасць
Пісьма інакшага і рытму,
Як і пра тое, што злачынна
Паэзія трымае брытву;

Што ўсе бяздомнікі ў дарозе
Тужліва мараць аб начлезе;
Што добра п’ецца на марозе
І цёпла ў беларускім снезе.

Леанід Дранько-Майсюк

#раптамверш
91 views05:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 16:22:01
Старое фота

Пісьменнік Васіль Якавенка (1936-2018) у гасцях у легендарнай Зоські Верас (1892-1991).
Вільня, 1980-ыя гады.

#здымак
168 views13:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 13:05:16
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

***
Мой дзед з Кабыльніка быў чалавек тутэйшы,
З сякерай і канём мужык у кажусе,
Маіх дзядзькоў шаснаццаць і мой тата Тутэйшыя, як соль зямлі, усе
Плыты па рэках гоняць, дровы цягнуць,
У поце робячы, што лёс дае скупы,
Вячэру даядаюць з адной місы
І падаюць у ложкі, як снапы.
Дзядуля мой залазіць ледзь на печку,
Спіць за сталом, бо ўжо не малады.
А ногі – самі завядуць на печку,
Бо верна служаць доўгія гады.

Урывак з паэмы Мойшэ Кульбака "Райсн" ("Беларусь")
Вершаваны пераклад Андрэя Хадановіча.
Даслоўны пераклад з ідыш Вольфа Рубінчыка і Сяргея Шупы.

чытаць далей тут

#лонгрыд
206 views10:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 08:14:59
***

Колькі шуму ў нашым збожжы,
Спеву і гаворкі!
Як вы мілы, як прыгожы,
Родныя пагоркі!

Якуб Колас

#вершдня
251 views05:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 15:38:54 Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». Відэакнігу можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.

Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы з малюнкамі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.

У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Мастачка — Святлана Канькова-Дударэнка.

Музыка — Аня Хітрык.

Глядзіце па спасылцы:



59 views12:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 12:04:00
Артыкул Алеся Акуліча са старонак "Літаратурнай Беларусі" да юбілею Паэта:

"Геніі і прарокі нараджаюцца ў лёсавызначальныя для народаў і нацыяў часы. Янка Купала быў абуджаны да творчасці беларускім народам — каб тварыць нацыю. Украінец Тарас Шаўчэнка ды беларус Францішак Багушэвіч усё жыццё пісалі раманы пад назвамі Украінскі ды Беларускі народы, а іх наступнікі Іван Франко і Янка Купала складалі паэмы пад назвай нацыі..."

Чытаць далей

#літаратурная_Беларусь
155 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 08:36:00
У гэты дзень 110 гадоў таму нарадзіўся паэт Сяргей Астрэйка.

Нарадзіўся 9 ліпеня 1912 г., в. Коласаўшчына Слуцкага пав. Менскай губ., — 14 верасня 1937 г., Чалябінская вобл, РСФСР.
Вершы пачаў пісаць у час вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі з’явіліся ў газеце «Чырвоная змена». Паэму С. Астрэйкі «Бенгалія» ўхваліў Я. Купала.
Рыхтаваўся да выдання паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які так і не выйшаў. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгенія Анегіна» А. Пушкіна, рукапіс не збярогся.
Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 года па справе «Беларускай народнай Грамады». Высланы ў Ірбіт Свярдлоўскай вобласці.
13.9.1937 быў вынесены смяротны прысуд, на наступны дзень (14.9.1937) С. Астрэйку расстралялі.

#угэтыдзень
191 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 12:38:01
Кніжныя гісторыі

Даследчыкі падлічылі, што ў творах Шэкспіра слова "Каханне" ("любоў") сустракаецца прыблізна ў 10 разоў часцей за слова "нянавісць".

Бярыце прыклад з Шэкспіра - дабро пераможа!

#цікавосткі
191 views09:38
Адкрыць / каментаваць