Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-06-24 15:11:01
Кніжныя гісторыі

Цікава, але факт - палову ўсіх прадаваных сёння кніг у свеце купляюць людзі, старэйшыя за 45 гадоў.

#цікавосткі
163 views12:11
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 13:00:33
На выходных пройдзе заключны этап PRADMOVA - у Вільнюсе

Фестываль у Вільнюсе пройдзе 25 і 26 чэрвеня ў Imaguru (Vytenio g.18). У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, прэзентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію. Не застануцца віленскія наведвальнікі PRADMOVA без ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

На PRADMOVA у Вільнюсе таксама можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова і інш.

Поўная праграма.
175 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 08:36:59
***
Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.

Раса на вейках дзеразы,
Як срэбра найвышэйшай пробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы дарагой аздобы.

Сініцаў шустрых галасы,
Снягір, як золку расцяробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы сонцавай аздобы.

Маёй любові адрасы,
Зліцця з іх прыгажосцю спробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы вечнае аздобы!..

Алег Лойка

#вершдня
249 views05:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 13:55:03
23 чэрвеня 1947 г. памёр Уладзімір Пічэта

Будучы першы рэктар БДУ нарадзіўся ў Палтаве ў 1878 годзе ў сям’і серба з баснійскага горада Мостар.

У 1897 годзе ён скончыў Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучыўся ў знаных расійскіх гісторыкаў Мацвея Любаўскага і Васіля Ключэўскага.

У 1921–1930 гадах быў першым рэктарам БДУ. На той момант у межах гэтай установы працавала ўсяго 5 факультэтаў: медыцынскі, сельскагаспадарчы, працоўны, фізіка-матэматычны і грамадскіх навук.

Акрамя БДУ быў адным са стваральнікаў Інстытута беларускай культуры. Працаваў і ў Акадэміі навук, адкуль быў выключаны ў снежні 1930 года пасля арышту па сфабрыкаванай справе.

Менавіта дзякуючы дбанням Пічэты беларусы займелі ўніверсітэт класічнага ўзору. Займаўся вывучэннем самых розных пытанняў у гісторыі — ад праблемы этнагенезу да гістарычнага краязнаўства. З 500 работ вучонага больш за 150 прысвечаны ўласна гісторыі Беларусі.

@Budzmaby
85 views10:55
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:37:47
Створаны новы віртуальны рэсурс пра жыццё і творачасць Язэпа Пушчы

Язэп Пушча – авангардны паэт і адзін з заснавальнікаў пісьменніцакага згуртавання «Маладняк». Пушча быў прыхільнікам эпатажнасці, эксперыментаў з формай выказвання і майстрам нечаканых вобразаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі стварыла новы віртуальны рэсурс, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння паэта, крытыка і перакладчыка Язэпа Пушчы ў межах праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця».

Што ўяўляе сабой гэты рэсурс? Чытайце па спасылцы:

https://budzma.org/news/virtualny-resurs.html
132 views08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:37:40 Суполка беларускіх пісьменнікаў pinned « Новы выпуск літаратурных гутарак "Кантэкст"! Гэтым разам знаёмім вас з Наваградскім літаратарам - празаікам і аўтарам кніг для дзяцей Міхасём Зізюком. Не забывайцеся ставіць падабайкі і падпісвацца на youtube-канал!

08:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 08:38:59 Новы выпуск літаратурных гутарак "Кантэкст"!

Гэтым разам знаёмім вас з Наваградскім літаратарам - празаікам і аўтарам кніг для дзяцей Міхасём Зізюком.
Не забывайцеся ставіць падабайкі і падпісвацца на youtube-канал!




#кантэкст
542 views05:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 14:43:00
Гэтымі чэрвеньскімі днямі мы ўзгадваем творцу і патрыёта Васіля Быкава.

Піша Сяргей Шапран:
"На гэтым фотаздымку яму 41 год. Май 1966-га, з’езд Саюза пісьменнікаў. Ужо апублікавана аповесць «Мёртвым не баліць», і савецкі друк пачаў шальмаваць аўтара: «Дзвюх праўд не бывае…», «Вопреки правде жизни», «Зачем же так оскорблять солдатскую память», «Правда о великой войне», «Больно живым» — гэта назвы толькі першых артыкулаў пра новы твор. Беларускія літаратары ўжо сабралі паўсотні подпісаў у абарону Быкава, аднак іншыя зневажальныя публікацыі супраць аўтара «Мёртвым не баліць» усё адно ўжо пішуцца. У гэты час і сабраўся з’езд СП, падчас якога ад Быкава чакалі публічнага пакаяння. Аднак ён выйшаў на трыбуну і сказаў: «Пытанне стаіць так: або літаратура, або нелітаратура. Сярэдзіны — няма»... -

далей тут

Фота Уладзіміра Крука.

#угэтыдзень
155 views11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 11:36:00
Старое фота

На пахаванні Васіля Быкава:
злева направа
Валянціна (сястра Васіля Быкава), Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Ірына Міхайлаўна Быкава (удава).

Менск. Усходнія могілкі. 22 чэрвеня 2003 г.

#здымак
198 viewsedited  08:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 07:49:48
19 гадоў таму ня стала пісьменніка Васіля Быкава (1924 - 2003).
Гарачы прыхільнік беларускага Адраджэння ён вітаў самастойнасць краіны і паслядоўна выступаў за незалежнасць, беларускую мову і культуру як аснову існавання беларускай нацыі.

фота - Васіль Быкаў у Ждановічах, 1982 г.
фота - Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч у Заброддзі Вілейскага раёна. 1983 г.
фота - Віктар Казько і Васіль Быкаў на Тураўшчыне. 1984 г.

аўтар Яўген Коктыш.

#угэтыдзень
263 views04:49
Адкрыць / каментаваць