Get Mystery Box with random crypto!

*** Бярозы, сосны, верасы, Вятрам і сонцу даспадобы, – Мае вы | Суполка беларускіх пісьменнікаў

***
Бярозы, сосны, верасы,
Вятрам і сонцу даспадобы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы роднае аздобы.

Раса на вейках дзеразы,
Як срэбра найвышэйшай пробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы дарагой аздобы.

Сініцаў шустрых галасы,
Снягір, як золку расцяробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы сонцавай аздобы.

Маёй любові адрасы,
Зліцця з іх прыгажосцю спробы, –
Мае вы сімвалы красы,
Зямліцы вечнае аздобы!..

Алег Лойка

#вершдня