Get Mystery Box with random crypto!

23 чэрвеня 1947 г. памёр Уладзімір Пічэта Будучы першы рэктар | Суполка беларускіх пісьменнікаў

23 чэрвеня 1947 г. памёр Уладзімір Пічэта

Будучы першы рэктар БДУ нарадзіўся ў Палтаве ў 1878 годзе ў сям’і серба з баснійскага горада Мостар.

У 1897 годзе ён скончыў Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучыўся ў знаных расійскіх гісторыкаў Мацвея Любаўскага і Васіля Ключэўскага.

У 1921–1930 гадах быў першым рэктарам БДУ. На той момант у межах гэтай установы працавала ўсяго 5 факультэтаў: медыцынскі, сельскагаспадарчы, працоўны, фізіка-матэматычны і грамадскіх навук.

Акрамя БДУ быў адным са стваральнікаў Інстытута беларускай культуры. Працаваў і ў Акадэміі навук, адкуль быў выключаны ў снежні 1930 года пасля арышту па сфабрыкаванай справе.

Менавіта дзякуючы дбанням Пічэты беларусы займелі ўніверсітэт класічнага ўзору. Займаўся вывучэннем самых розных пытанняў у гісторыі — ад праблемы этнагенезу да гістарычнага краязнаўства. З 500 работ вучонага больш за 150 прысвечаны ўласна гісторыі Беларусі.

@Budzmaby