Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-06-21 19:48:32
Адкрыты ліст Уладзімера Някляева Міністру адукацыі і навукі Ўкраіны ў абарону Васіля Быкава.

"Міністэрства адукацыі і навукі Ўкраіны скрэсліла са спісу школьнай праграмы па літаратуры „Альпійскую баладу” Васіля Быкава. Фармулёўка: «Масове вторгнення збройних сил російської федерації в Україну».
Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Ўкраіну ў складзе расійскага войска?..
Падчас Другой сусветнай вайны Васіль Быкаў ваяваў ва Ўкраіне супраць нямецкага фашызму. Ён нават быў пахаваны ва ўкраінскай зямлі ў братняй магіле. На Кіраваградчыне пад вёскай Вялікая Севярынка."

далей тут

#хроніка
338 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 18:02:44
Выйшла кніга вершаў Ганны Янкуты «Геалогія: вершы, напісаныя ў музеі»

«Гэтая кніга падарыла мне мой голас і мой спосаб гаварыць пра тое, што я бачу вакол і што з гэтай нагоды адчуваю. І вось сёння ў Мінску яна з'явілася на свет!», - напісала аўтарка.

Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа і пакуль што дасяжная толькі ў Мінску. Даведацца, дзе можна набыць асобнік, можна напісаўшы Ганне ў фэйсбуку.
258 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 15:59:01
***

I зелень, і кветкі, і песні,
I неба вясёлая яснасць…
Ні цьмы той, ні снегавай плесні, –
Дзе глянеш – адна, братка, шчаснасць!

Свет цэлы зіяе каберцам,
Шум нейкі ад пушчаў нясецца,
З грудзей як не выскача сэрца,
Душа кудысь рвецца… ўсё рвецца…

Прачнуліся нівы і хаты:
Ўся ў полі людская сямейка,
За сошкай шнуруе араты,
Ля статку іграе жалейка;

З сяўнёю сявец пахаджае,
На скібіны валіцца зерне;
Знаць, сіла ў сяўца немалая…
Захоча – і свет пераверне!

Гэй, гэй, хлебаробе мазольны,
Пан сошкі, і коскі, і поля!
Кінь выгляд слязлівы, нявольны;
Ў тваіх руках слава і доля!

Янка Купала

#вершдня
305 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 11:56:50
У Кіеве з'явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

На афіцыйным партале Кіева апублікаваны вынікі галасавання па змене назваў вуліц.

Ва ўкраінскай сталіцы зараз з'явяцца вуліцы, названыя ў гонар двух беларусаў - Кастуся Каліноўскага і Уладзіміра Караткевіча.

Падрабязней чытаце тут:

https://budzma.org/news/vulitsy-karatkevicha-i-kalinouskaga.html
262 views08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 08:16:00
Новы нумар часопіса "Дзеяслоў"!

На старонках:

ПАЭЗІЯ
Леанід Галубовіч.
Чужыя вершы. Вершы.
Іна Снарская.
Куды павяртаецца поўня. Вершы.
Фелікс Баторын.
Людскасці ген. Вершы.
ПРОЗА
Віктар Казько.
Дождж на бульбу.
З цыкла “Лёнькі, Ваські, Валодзькі”.
Віктар Варанец.
Крымінальны ланцужок. Апавяданне.
Стася Наркевіч.
У калючых абдымках лёсу. Апавяданне.
Канстанцін Касяк.
Самаізаляцыя. (Заканчэнне).
ДЭБЮТ
Анатоль Хіневіч.
Чалавеку дадзены шлях. Вершы.
Ксенія Фёдарава.
Мост. Апавяданне.
ПЕРАКЛАДЫ
Ян Твардоўскі.
Каб кахаць… Вершы. Пераклад Наталлі Русецкай.
Мар’яна Саўка.
Оптыка Бога. Вершы. Пераклад Уладзімера Арлова.

поўны змест тут

#палічка
307 views05:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 10:37:00
Аўдыякнігу Сержа Мінскевіча «Мышкі і дзеці» у выкананні аўтара можна паслухаць на Кніжным Возе.

З яе вы даведаецеся, пра што размаўляюць мышкі і дзеці, чаму на кірмашовым пляцы народ добры і ўсмешлівы, а дыназаўр так і не зрабіўся касманаўтам, і шмат усяго іншага.

Гэтыя дасціпныя вершы і пераклады ў агучцы аўтара калісьці запісала каманда Беларускі ПЭН / PEN Belarus для «Аўдыятэкі».

Серж Мінскевіч – вынаходлівы беларускі паэт, удумлівы даследчык літаратуры і апантаны перакладчык, аўтар кніг «Прыгоды Какоса Маракоса», «Сад замкнёных гор», «Усмешка Жалобнай каралевы» і шмат якіх іншых. Сярод яго перакладаў – паэма «Дзяды» і «Крымскія санеты» Адама Міцкевіча. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ». На гэтым тыдні Серж памёр на 53-м годзе жыцця.

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.
175 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 08:40:10
Прыказка на кожны дзень

На чужой старане і жук - мяса.

#прыказка
385 views05:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 21:34:27 18 чэрвеня ў Магілёве памёр літаратар і выкладчык Яраслаў Клімуць

https://magilev.by/news/2022/06/19/pamyor-legendarny-dekan-magilyoskaga-filfaka-yarasla-ivanavich-klimuc

Выказваем шчырыя спачуванні сябрам і блізкім!

#хроніка
165 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 15:34:01
Старое фота

На здымку 1980-ых гадоў вядомыя берасцейскія літаратары - літаратуразнаўца і празаік Уладзімір Калеснік (1922-1994) і паэтка Ніна Мацяш (1943-2008).

(здымак з прыватнага фотаархіва Аксаны Спрынчан)

#рарытэт
134 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 10:45:09
Лонгрыд ад Літаратурнай Беларусі

***
Бацюхна каштан,
Свечкі кветак сваіх пастаў.
Не крану ўбрання твайго ліста,
Абы прычасця пакаштаваць даў.
На неба ляці, бацян,
Прынясі хлеба, ляці, бацян,
Чорнага і белага, бацян,
Толькі не гарэлага.
Чорнага і белага,
Як абпаленыя крылы твае,
Бо апошнім ты быў, бацян,
Хто з вогненнага гнязда злятаў.
На белай зямлі толькі вугаль — хлеб.
Каштан кашляе,
Зачынены вінны склеп.
Хай праз сорак дзён
Корміць цябе язмін.
— Гарэлае цела Бога.
— Амін.

Ганна Шакель

чытаць усю падборку вершаў тут

#лонгрыд
191 views07:45
Адкрыць / каментаваць