Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-06-18 16:15:21
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

"Вечарам у сераду 15 сакавіка 2006 года прафесар Андрэй Кузьміч Мархель закончыў у поўнай цішы кабінета вычытваць чарговыя старонкі работы магістрантаў Мацвея Хрысціка і Данілы Галоўчыка. Акуратна адсунуў убок аркушы, дзе-нідзе з пазнакамі простым алоўкам. На ягоным грубых формаў твары з’явілася задаволенасць, ён хмыкнуў і зірнуў на юнакоў, якія ўвесь гэты час сядзелі на рудой скураной канапе. Магістранты ведалі характар свайго кіраўніка, таму за час чытання стараліся дыхаць як мага цішэй..."

"І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік."
Валер Гапееў.

чытаць далей

#лонгрыд
254 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 15:06:00
Абвешчаны лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча. Сярод іх — газета «Новы час»

Лаўрэты прэміі імя Алеся Адамовіча былі абвешчаны ў Кракаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

https://budzma.org/news/laureaty-premii-alesya-adamovicha.html
224 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 08:31:10
* * *

Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
(1950)

Алесь Бачыла

#раптамверш
283 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 16:18:00
Вокладка

Шчучыншчына!
І не проста - а "Шчучыншчына. Мінулае і сучаснасць".

На фота вокладка зборніка навукова-практычнай канферэнцыі прысвечанай знакамітым людзям, помнікам гісторыі і культуры, гістарычным падзеям і мясцінам Шчучыншчыны.
Выдадзены ў Лідзе ў далёкім 1997 годзе.

#рарытэт
335 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 12:43:00
Кніжныя гісторыі

Паводле падлікаў усемагутнай статыстыкі 68% усіх кніг у свеце набываюць жанчыны.
Магчыма, сакрэт такой перавагі яшчэ і ў тым, што яны набываюць кнігі не толькі сябе, але і купляюць кнігі для сваіх дзяцей.

#цікавосткі
314 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 08:40:00
Ціхі верш

Ціхая засень старэнькай альтанкі.
Ціхае шчасце –
Шэпат каханкі.

Ціхія гукі.
Цёплыя рукі.

Лісця чаромхі вячэрняя споведзь.
Вусны дыханне спалохана ловяць.

Сіняя ціша
Зоркі калыша.

Крылаў птушыных апошнія ўзмахі.
Святло патушылі шэрыя гмахі.

Чуеш,
Як б’ецца
Сэрца ля сэрца?..

Генадзь Бураўкін
89 views05:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 16:50:23
***
Над ставам ходзіць смутны вечар,
купаюць зоры ў ім праменне.
З лазою вольхі ціха шэпчуць,
на хвалях крышацца іх сцені.

І дываны на небе цьмяным
узорам сцелюцца дзівосным.
Не накш, як вецер тчэ з туманаў
свае вялізманыя кросны.

Звіліся стужкамі імкненні
у гэты час на сінім полі.
Тут і сцюдзёнае каменне
і квет кунежная патоля.

Табе, юнацтва, зоры ў высі,
табе, юнацтва, ў далях кветы.
Табе узоры завіліся
і развіваюцца над светам.

Жыццё, твой шлях такі цярнёвы,
не разбівай жа нашы мары.
Напэўна дзень надыдзе новы,—
не вечна сонца будзе ў хмары.

Уладзімер Дубоўка

#раптамверш
210 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 12:59:01
***
Залаты жучок
раптам мільгануў і зьнік -
вецер у траве.

Міраслаў Шайбак

#хоку
219 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 08:34:01
У гэты дзень 125 гадоў таму нарадзіўся Аляксандр Шлюбскі - літаратуразнаўца, этнограф, бібліёграф.

16 чэрвеня 1897, Межава, цяпер Расонскі раён Віцебская вобласць — 1941.
У 1922 годзе скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1918—1923 гадах удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Віцебску, Оршы, Полацку. 3 1923 года працаваў у Інбелкульце, у 1929—1930 гадах — у Інстытуце гісторыі АН БССР. Друкаваўся ў часопісах «Наш край», «Полымя», «Маладняк», у газеце «Савецкая Беларусь».
У творчай дзейнасці вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якія не страцілі свайго значэння і сёння. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі».
Другі - «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны».
Арыштаваны ДПУ БССР 3 красавіка 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паўторна - ў 1935 г. Далейшы лёс невядомы...

#угэтыдзень
250 views05:34
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 15:58:01
Дзень у дзённіку

15 чэрвеня 1991 г.

"Раніцай іду захлебам каля сваёй высокай мураванкі. недзе на балконе крычыць нехта: "Бураўкін". І паўарае. Божа мой, да магілы будуць блытаць, як некалі Броўку з Глебкам.
Праглядаў запісы ўшацкіх слоў, выразаў. Усё думаю, як зрабіць нетрадыцыйны слоўнік "Словы матчыны з Вушаччыны". Можа, так назваць?
"

Рыгор Барадулін.
(Дзённікі і запісы. 1989-1991)

#дзённік
276 views12:58
Адкрыць / каментаваць