Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 108

2021-07-02 08:59:55 З усіх жывёл толькі чалавек умее смяяцца, хоць як раз у яго для гэтага менш за ўсё падстаў
#цытатадня Эрнэст Хемінгуэй
97 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 13:00:08
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае да сябе на "Сумоўе" 2 ліпеня. Пачатак а 19-й гадзіне!
Падрабязнасці тут
120 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 12:59:27
Пабачыць свет кніга пра жонку Якуба Коласа

https://budzma.by/news/kniha-pra-zhonku-kolasa.html
93 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 11:00:12
Квенцін Таранціна выдаў свой дэбютны раман, які быў напісаны паводле аднайменнага фільма «Аднойчы ў Галівудзе". Кніга істотна адрозніваецца ад стужкі, якая выйшла ў 2019 годзе, але не менш цікавая, піша The New York Times. Яна адмыслова напісана простай мовай.
115 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 09:00:09 Вашыя ўспаміны - усяго толькі стары ліхтар, які вісіць на рагу вуліцы, дзе больш амаль ніхто не ходзіць
#цытатадня Луі-Фердынанд Селін
107 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 19:00:08 Самота ў натоўпе: свежы "Кантэкст" з Уладзімірам Глазавым



116 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:31:11
"Літаратурная Беларусь" у PDF: пампуй і чытай!

Стаў даступны электронны варыянт пятага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час".
187 views14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:00:06 Пабачыў свет другі трэйлер серыяла «Аснова», які зняты паводле фантастычных раманаў Айзека Азімава.

Паводле сюжэту Галактычная імперыя прынесла мір тысячам светаў, але вера аднаго чалавека пагражае зараз яго існаванню.

Прэм'ера адбудзецца 24 верасня на сервісе Apple TV +



113 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 12:59:58
Пабачыў свет раман Элізы Ажэшкі “Дзікунка”

У ХІХ стагоддзі быў названы “кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін”, з прымітыўным стылем, які “ледзь адпавядае мастацкаму твору”. У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра “самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман”.

Раман пераклала з польскай мовы на беларускую, напісала прадмову і каментар Святлана Воцінава, нядаўні рэдактар часопіса “Маладосць”, якую звольнілі з працы.
121 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 11:00:00
Выдавецтва “Кнігазбор” на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе, што ў продажы зноў з’явіліся раманы “Ноч” і “Мова” Віктара Марціновіча, якія здабылі вялікую папулярнасць у чытачоў.
121 views08:00
Адкрыць / каментаваць