Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 107

2021-07-05 18:34:27
Нядаўна ў нашым выдавецтве выйшла дэбютная паэтычная кніга Дар'і Бялькевіч «Слёзы на вецер». Радыё Свабода пагутарыла з паэткай пра кнігу, творчасць, літаратурны працэс і беларускую мову.

«У мяне ёсьць такое адчуваньне, што нявыдадзеныя вершы я заўжды нашу з сабой. Яны ціснуць на мяне пры напісаньні новых, і гэта становіцца ўсё цяжэй. І пакуль я ня выдала кнігу, я цягала ўсе гэтыя літары, рыфмы, сэнсы за сабой. А выданьне зборніка — гэта як свайго роду вызваленьне, абнуленьне, я адпусьціла гэтыя вершы, гэтыя эмоцыі, і гатовая да новых.»

Чытайце інтэрв'ю тут: http://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31337217.html

Купіць кнігу тут: https://januskevic.by/catalog/paezija/4267/
37 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 08:59:55 Літаратура — самы інтымны від мастацтва
#цытатадня Барыс Сачанка
82 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 13:00:03
Гісторыя стварэння аповесці "Стары і мора"

У верасні 1952 года на старонках часопіса “Life” пабачыла свет аповесць Эрнеста Хэмінгуэя “Стары і мора”, за якую ён атрымаў спачатку Пулітцэраўскую, а потым і Нобелескую прэмію.

Але гісторыя гэтага твора, які лічыцца апошнім вядомым мастацкім творам, апублікаваным пры жыцці пісьменніка, сягае значна глыбей.

За 16 гадоў да гэтага, у 1936 годзе, Хэмінгуэй даслаў свой чарговы ліст у часопіс Esquire. Менавіта ў ім упершыню ён згадаў мімаходзь гісторыю, якую пачуў на Кубе – пра старога рыбака, які адночы злавіў вялізнага марліна. Акурат з гэтай невялічкай згадкі і вырасла потым знакамітая аповесць, якая карысталася шалёнай папулярнасцю па ўсім свеце.

З часопісам Esquire Хэмінгуэй супрацоўнічаў ад самага яго стварэння. Травэлогі, нарысы і апавяданні пісьменніка пачалі выходзіць у часопісе з самага першага нумара.
109 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 08:59:55 І службу служы, і сябру дапамажы
#цытатадня народная прыказка
110 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 09:00:01
Перадзамова новай дзіцячай кнігі па-беларуску з незвычайнымі падарункамі!

Неўзабаве плануецца выхад кнігі «Заўрык і яго малодшы брат» — беларускі пераклад твора Міраслава Лаюка, які апавядае пра папаўненне ў сям’і дыназаўраў і каштоўнасць кожнага дзіцёнка незалежна ад узросту.

Грошы на кнігу збіраюцца праз краўдфандынг. Той, хто падтрымае выданне, атрымае асобнік па самым нізкім кошце і незвычайны бонус: цацачнае яйка дыназаўра ў падарунак. Яго трэба апусціць ў ваду і назіраць, як вылупляецца дыназаўрык! Атрымаць больш інфармацыі і замовіць кнігу можна тут
120 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 08:59:55 Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць
#цытатадня Алаіза Пашкевіч
110 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 16:59:54
Выдавецтва “Галіяфы” вырашыла заснаваць штогадовы літаратурны конкурс імя Міхася Зарэцкага. Мэта конкурсу - падтрымаць новую літаратуру. Галоўны прыз - выданне асобнай кнігі ў выдавецтве. Падрабязнасці - тут
82 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:35:02
Чаму Якуб Колас не піў гарэлкі і як жонка прапанавала яму ўзяць шлюб

Цікавосткі пра класіка з кнігі, якую напісаў ягоны сын.

https://nn.by/?c=ar&i=274349
60 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:19:01
Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў"

За першае месца сёлета пазмагаецца 30 кніг.

У склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль), Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская ды Ціхан Чарнякевіч.

Азнаёміцца са спісам намінантаў можна на сайце ПЭНа.
69 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:29:54
Роўна 60 гадоў таму, 2 ліпеня 1961 года, пайшоў з жыцця вядомы амерыканскі пісьменнік Эрнэст Мілер Хэмінгуэй.

У дзень памяці гэтага сапраўды культавага аўтара прапануем вашай увазе 5 фільмаў пра яго жыццё, якіх вы маглі не бачыць ці наогул не ведаць. Прапанаваныя стужкі пералічаныя ў храналагічнай паслядоўнасці.
87 views08:29
Адкрыць / каментаваць