Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 101

2021-08-10 15:51:57
Абвешчаны поўны спіс прэміі Гедройця. Да ўдзелу ў конкурсе прынятая 31 кніга.
https://lit-bel.org/news/abveshchany-po-ny-spis-premii-gedroytsya/
37 views12:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 14:42:23 ​​ Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы час»

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць нам паслугі мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. Вось такі падарунак на Дзень незалежнасці.

З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць.

Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Мы застаёмся ў інтэрнэце. І нам яшчэ больш патрэбна ваша падтрымка. Чытайце наш сайт novychas.by, падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм.
facebook.com/novychas
vk.com/novy_cas
ok.ru/group/56208875782167
t.me/novychas (@NovyChas_bot)
instagram.com/novychas

Мы па-ранейшаму будзем працаваць дзеля вас і дзеля Беларусі, публікаваць актуальную і важную інфармацыю пра тое, што адбываецца тут і за мяжой, аналітыку, навіны спорта, знаёміць вас з невядомымі старонкамі гісторыі нашай краіны — усе, да чаго вы прызвычаіліся і што любіце ў «Новым Часе». Будзем лічыць, што для нас гэтая сітуацыя — пераход на іншы ўзровень.

А яшчэ мы абавязкова вернемся і вы зноў адчуеце пах свежай фарбы і ўбачыце знаёмы лагатып, калі адчыніце паштовую скрыню. Мы абавязкова сустрэнемся ў новай Беларусі
https://novychas.by/hramadstva/pryvatnaja-drukarnja-roll-prynt-bolsz-ne-budze-d
88 views11:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 10:59:29
Вольнае слова і праўду ліквідаваць немагчыма: заява Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
https://lit-bel.org/news/volnae-slova-i-pra-du-likvidavats-nemagchyma-zayava-sakrataryyata-ga-sayuz-belaruskikh-pismennika-/
138 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 18:09:59 Па выніках другога судовага пасяджэння па справе арганізацыі Беларускі ПЭН-цэнтр ліквідаваны.

Суддзя - Сакалоўская Г.М., прадстаўніком Міністэрства юстыцыі на судзе выступіў Печкуроў А.У., пракурорка - Кавальчук І.А.
167 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:23:29
95 год пiсьменнiку, журналiсту, гiсторыку Янку Запруднiку. Перадаем шчырыя вiншаваннi!
202 views09:23
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 15:08:11
Цяжкая навiна. Не стала найстарэйшай нашай пiсьменнiцы Алены Васiлевiч. Прыносiм шчырыя спачуваннi родным i блiзкiм, шматлiкiм чытачам яе кнiг. Вечная памяць!..
241 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 11:54:16
Са школьнай праграмы па рускай літаратуры для 11 класаў прыбралі нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч

Яе імя цяпер не згадваецца ў пераліку «рускамоўнай літаратуры Беларусі».

Таксама ў новай праграме адсутнічаюць творы іншага нобелеўскага лаўрэата — Аляксандра Салжаніцына. Яшчэ ў мінулым годзе вывучаўся яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». А яшчэ раней — «Матронін двор».
139 views08:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 10:03:59
2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: жнівень

Што цікавага пачытаць у вольны час? — У нас для вас ёсьць колькі ідэяў! Расказваем пра жнівеньскія кніжныя навінкі беларускіх (і ня толькі) выдавецтваў:

https://svaboda.azureedge.net/a/31396720.html
183 views07:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 08:59:55 Неразлучнымі
толькі пакінуў нам Буда
Жыццё і Смерць
#цытатадня Максім Танк
244 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:42:59
У гэты дзень 50 год таму не стала празаіка Янкі Маўра. Чаму пісьменнік вырашыў пісаць для дзяцей, як на яго светапогляд паўплывала вучэнне Дарвіна, расказала праўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч
https://lit-bel.org/news/pismennik-esperantyst-medyum-i-geniyalny-dzed-yanka-ma-r/
61 views09:42
Адкрыць / каментаваць