Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 102

2021-08-03 11:27:23 Судовае пасяджэнне па ліквідацыі арганізацыі перанеслі на 9 жніўня.
78 views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 09:00:00 Навучыўшыся здабыць — навучыся і спажыць...
#цытатадня Уладзімір Дубоўка
153 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 11:59:43
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад перакладу трэцяй кнігі прыгод Гары Потэра — «Гары Потэр і вязень Азкабана»

Пераклад выйдзе 16 кастрычніка. Пераклад выйдзе ў цвёрдай і мяккай вокладцы — ранейшыя часткі былі толькі ў цвёрдай.

Замовіць кнігу можна будзе з 16 жніўня. Цяпер даступны фрагмент перакладу.
142 views08:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 20:45:57 “Каб не трапляць туды, куды мы трапілі, і пабудаваць лепшае жыцце, мы павінны станавіцца грамадзянамі”. Мікола Папека – пра жыццё, творчасць і пчалярства.

“На судзе мне было вельмі складана даводзіць неабходнасць выканання Закона аб мовах, – распавядае ен. – Яны даказвалі, быццам бы я ведаю расейскую мову, і таму яны не будуць весці працэс па-беларуску. Суддзя даў мне абразлівы несуразны адказ, што “оснований ознакомить Вас с Вашим делом на белорусском языке не имеется”, нават, не спаслаўшыся на адпаведны артыкул крымінальнага кодэкса ці Канстытуцыі. Дзяржабвінаваўцы даказвалі, што ў нас можна весці справы на двух мовах. На гэта я ім адказваў: “Ну і добра, ну так і вядзіце на двух мовах, я не супраць, калі ласка, я – толькі “за”. Мяне павінны былі спытаць, ці хачу я па–русску, але мяне ніхто не пытаў. Але я казаў, што хачу па-беларуску. Я жыву ў Беларусі, я – беларус, я увесь час карыстаюся беларускай мовай. Калі ласка, па-беларуску, бо закон патрабуе гэта. Чаму я павінны маўчаць, калі гаворка ідзе пра законныя рэчы? Я ім казаў: “Вы знішчаеце мову, а потым гаворыце, што беларускай мовай не карыстаюцца”. Мяне ігнаравалі і па сутнасці парушылі усе мае правы. Я ім казаў, што мяне няма за што судзіць, ды яшчэ судзіць беларуса чужой мовай!”.

https://lit-bel.org/news/mikola-papeka-ab-zhytstsi-tvorchastsi-i-pchalyarstve/
86 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 20:17:19 Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны прыняў заяву пра наступ на Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр. Дзякуем за падтрымку нашым даўнім сябрам і калегам, і прыводзім тэкст заявы цалкам.

https://lit-bel.org/news/nspu-vykaza-salidarnasts-z-pismennitskimi-arganizatsyyami-belarusi/
165 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 17:12:53 Сёння нам стала вядома, што 3 жніўня адбудзецца судовае пасяджэнне па ліквідацыі Беларускага ПЭНа.
153 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 21:04:27 Нягледзячы на перашкоды, робім сваю працу: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Па спасылцы — новыя выпускі з Сяргеем Календам і Міхалам Бараноўскім.

Калі ласка, падпісвайцеся на наш канал у Youtube, каб не прапускаць новыя відэа. Кожны ваш лайк — падтрымка нашай працы!

https://lit-bel.org/news/syargey-kalenda-i-mikhal-barano-ski-novyya-vypuski-pragramy-kantekst-/
484 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 19:07:05
Выйшла першая кніга прозы Паўла Каспяровіча

https://budzma.by/news/kniga-prozy-kaspyarovicha.html
225 views16:07
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 22:21:09
У Беларусі рэпрэсуюць найстарэйшыя літаратурныя арганізацыі. Сябрамі адной зь іх былі Купала і Колас. Іншую стварыў Рыгор Барадулін, а цяпер ёй кіруе Сьвятлана Алексіевіч

Расказваем, што яшчэ цікавага вядома пра Саюз беларускіх пісьменьнікаў і пра беларускі ПЭН-цэнтар:

https://svaboda.azureedge.net/a/31373876.html
95 views19:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 18:26:34 Чорныя дні адзін за адным: памерла пісьменніца і навукоўца Галіна Барысаўна Багданава (Сачанка), дачка Барыса Сачанкі.

Развітанне адбудзецца 24 ліпеня а 13.00 у залі крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.

Прыносім шчырыя спачуванні сям'і, знаёмым, чытачам прозы Галіны Багданавай, яе вучням. Вечная памяць...
227 views15:26
Адкрыць / каментаваць