Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 103

2021-07-21 13:02:15 Сумная навіна прыйшла ад Алеся Аркуша: памёр выдавец і пісьменнік, сябра Рады ГА “СБП” Уладзімір Сіўчыкаў. Цяжка перанёс каронавірус, абвастрыліся даўнія хваробы.

Уладзіміру Сіўчыкаву было 63 гады.

Шчырыя спачуванні сям’і ад Рады і Сакратарыята нашай арганізацыі, рэдакцый “Дзеяслова” і “Літаратурнай Беларусі”...
86 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 08:59:55 Пісьменнік, калі ён добра працуе, міжволі выхоўвае многіх сваіх чытачоў
#цытатадня Эрнэст Хемінгуэй
111 views05:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 16:39:34 Шведскія пісьменнікі падтрымалі беларускага празаіка Барыса Пятровіча

Шведскія пісьменнікі зладзілі ў фэйсбуку акцыю падтрымкі Барыса Пятровіча, старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў, у доме якога на мінулым тыдні прайшоў ператрус.
Чытаць далей: https://novychas.by/hramadstva/szvedskija-pismenniki-padtrymali-belaruskaha-praza
108 views13:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 13:16:12
У выдавецтве "Галіяфы" выйшла кніга Максіма Клімковіча "Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі".

У "Шкляной ляльцы" аўтар аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны "не прычасаныя" крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі ("Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях") і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук ("Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука"). Выданне змяшчае шмат ілюстрацый ад Мастачкі Алёны Махнач.

Кніга надрукаваная эксклюзіўным тыражом у 200 асобнікаў. Набыць можна на сайце выдавецтва.
117 views10:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 20:02:26
Праваабаронцу "Вясны" і журналіста Сяржука Сыса, затрыманага ўчора ў межах крымінальнай справы, вызвалілі сёння пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе.
120 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:45:36 Свежы "Кантэкст" - гутарка з пісьменнікам Сяргеем Календам



270 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:12:39 Святлану Алексіевіч не пусцілі на самалёт у Берліне. Яна нібыта «мела пры сабе бомбу»

Пісьменніца Святлана Алексіевіч у ноч з 14 на 15 ліпеня накіроўвалася з Берліна ва Уроцлаў. Але не змагла патрапіць на рэйс, супрацоўнікі авіяцыйнай бяспекі доўга правяралі рэчы, мяркуючы, што там можа быць выбухоўка.

Алексіевіч мусіла прыняць удзел у іпрэзе з удзелам польскай пісьменніцы Вольгі Такарчук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Ніякай бомбы у Алексіевіч не знайшлі, але калі яе адпусцілі, самалёт ужо адляцеў. Арганізатары імпрэзы даслалі ў Берлін аўтамабіль, на якім беларуска даехала да Уроцлава, паведамляе фундацыя Такарчук.
98 views11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 11:49:21 Сёння спаўняецца 120 год з сапраўднага дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі!
Гэты вялікі майстар жыццятворчасці ўмудрыўся нават са свайго дня народзінаў зрабіць Сюжэт.

Адзіны з паэтаў свету, які пасля 27 год выгнання і маўчання вярнуўся ў літаратуру. Чатыры судовыя выракі, тры высылкі, адзін лагерны тэрмін – і перамога, дасканалыя санеты Шэкспіра па-беларуску. Чараўнік, чыя белая барада адолела ўсё чорныя бароды і вусы таго часу.

Паглядзіце лекцыю пра яго ад даследчыцы Ганны Севярынец па спасылцы: https://wir.by/be/article/dubouka
138 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 11:00:00 Раім да прагляду містычны дэтэктыў "Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі"



155 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 09:00:00 Адзін розум добра, з двума — трапіш туды, адкуль назад не вяртаюцца...
#цытатадня Уладзімір Дубоўка
155 views06:00
Адкрыць / каментаваць