Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 100

2021-08-21 13:38:11
Сёння спаўняецца 60 год вядомаму празаіку, папулярызатару беларускай гісторыі Вітаўту Чаропку. Віншуем з юбілеем, спадар Вітаўт!
156 views10:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 01:57:54
«Бацькаўшчыну» хочуць ліквідаваць

20 жніўня Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымала ліст з Вярхоўнага суду з прапановай 25 жніўня з’явіцца на гутарку ў парадку падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва. Так стала вядома, што Вярхоўны суд узбудзіў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання.

(на фота — Уладзімір Макей на з'ездзе беларусаў свету, арганізаваным ЗБС "Бацькаўшчына", 2017 год)
176 views22:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 13:13:27
Шведскія калегі падтрымалі Саюз беларускіх пісьменнікаў. "Мы з жахам глядзім на тое, як усё большую і большую колькасць нашых калег прымушаюць маўчаць альбо знікаць з краіны. Мы патрабуем неадкладна спыніць усе формы пераследу СБП, усіх пісьменнікаў, усіх беларусаў, якія абараняюць дэмакратыю ў краіне", - кажа Грэта Ротбёль, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. https://lit-bel.org/news/shvedskiya-kalegi-padtrymali-sayuz-belaruskikh-pismennika/
169 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 20:38:21
Стала даступная электронная версія сёмага выпуску штомесячніка "Літаратурная Беларусь". https://lit-bel.org/news/lipenskaya-litaraturka-uzho-na-nashym-saytse/
100 views17:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 14:58:14
Дзень 18 жніўня багаты на памятныя для беларусаў літаратурныя даты.

130 год таму нарадзіўся Краўцоў Макар (Макар Мацвеевіч Касцевіч), беларускі паэт і перакладчык, аўтар славутага "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".

80-годдзе святкуе літаратуразнаўца, сябра СБП Сямён Букчын, аўтар кніг і многіх даследаванняў пра беларуска-рускія літаратурныя сувязі.

55-ты дзень нараджэння сёння ў аўтаркі выдатных апавяданняў і эсэ, аповесцяў і раманаў, сябры Рады нашай арганізацыі Алены Брава.

Віншуем!
217 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 14:45:40
Учора стала вядома, што судом распачатая грамадзянская справа па ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Гэта было чакана, як адзначыла каманда ў сваім паведамленні, але ў нашай свядомасці гэта не павінна станавіцца чымсьці звыклым і прымальным. Саюз беларускіх пісьменнікаў - найстарэйшая пісьменніцкая арганізацыя Беларусі, заснаваная яшчэ ў 1934 годзе Янкам Купалам і Якубам Коласам, і нашы даўнія сябры і аднадумцы.

Беларускі ПЭН-цэнтр выказвае салідарнасць з калегамі, і паўтарае трапную тэзу, выказаную сакратарыятам аб’яднання ў нашую падтрымку: «можна ліквідаваць арганізацыю, але вольнае слова і праўду пра наш час ліквідаваць немагчыма». Мы з вамі!
135 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 17:37:04
«Паспрабуем абараніць свае правы і даказаць сваю правату»

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч спецыяльна для @Budzmaby даў каментар адносна завядзення грамадзянскай справы па ліквідацыі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

https://budzma.by/news/pyatrovich-abaranits-svae-pravy.html
241 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 14:37:50
Усё чакана, ліст прыйшоў. Вярхоўным судом заведзеная грамадзянская справа па ліквідацыі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".
1.2K views11:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 10:46:53
Адразу ў трох дзяржаўных часопісах змяніліся галоўныя рэдактары

З пачатку ліпеня літаратурныя часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман» перадалі выдавецтву «Мастацкая літаратура». У іх цалкам змяніліся галоўныя рэдактары, што прайшло незаўважаным.

Часопіс «Полымя» узначальвала тэатральны крытык Алена Мальчэўская, «Маладосць» — перакладчыца Святлана Воцінава, «Нёман» — пісьменніца і перакладчыца Юлія Алейчанка.

Воцінаву звольнілі ў лютым, іншыя галоўныя рэдактары дапрацавалі на сваёй пасадзе да пачатку ліпеня.

Цяпер галоўны рэдактар «Нёмана» — пісьменнік Алесь Бадак, які адначасова з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Ён ужо ўзначальваў гэтае рускамоўнае літаратурнае выданне ў першай палове дзясятых гадоў. Галоўным рэдактарам «Полымя» стаў паэт Віктар Шніп, які адначасова з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Галоўным рэдактарам «Маладосці» стала Вольга Рацэвіч. Яна працуе рэдактарам выдавецтва.
90 views07:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 18:44:32
Акцыя ад выдавецтва «Кнігазбор» і ЗБС «Бацькаўшчына»: кніга ўспамінаў Радзіма Гарэцкага ў падарунак

https://budzma.by/news/kniga-u-padarunak.html
120 views15:44
Адкрыць / каментаваць