Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-06-15 11:38:01
Вокладка

На здымку вокладка кнігі "Гарганцюа і Пантагруэль" Франсуа Рабле. (1940 г.)

Цікавасць выклікае і назва выдавецтва: "Дзяржаўнае выдавецтва пры СНК БССР" - так называлася з 1934 па 1944 гг. выдавецтва, якое пазней атрымала назву "Беларусь".

#рарытэт
283 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 09:00:44
Пачынаецца ягадны сэзон!
Называйма ягады правільна

#мова
376 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 15:23:01
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

рахавацца

Гэта значыць зводзіць рахункі па грашах, а таксама ў пераносным значэнні - прад'яўляць адзін адному ўзаемныя прэтэнзіі і крыўды.

#гаворка
362 views12:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 08:25:06
155 гадоў таму ў гэты дзень нарадзіўся Мітрафан Доўнар-Запольскі - гісторык, этнограф, заснавальнік беларускай гістарыяграфіі.

Нарадзіўся 14 чэрвеня 1867, Рэчыца — 30 верасня 1934, Масква.
Выпускнік гістарычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта.
Аўтар больш за 150 прац па гісторыі Кіеўскай Русі, Маскоўскай дзяржавы, Расіі ў 19 ст., гісторыі Літвы і Беларусі, па сацыяльна-палітычным рухам, сялянскаму пытанні і этнаграфіі Беларусі.
Разбіў погляд на беларусаў як на народ, пазбаўлены нацыянальнасці, рашуча падтрымліваў беларускае нацыянальнае адраджэнне ў пач. 20 ст.
Вітаў з'яўленне «строга аб'ектыўнай і навуковай» плыні ў беларускіх гістарычных і этнаграфічных даследваннях.

#угэтыдзень
364 views05:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 15:22:00
Прыказка на кожны дзень

Ціхая вада грэблю рве.

#прыказка
368 views12:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 12:53:00
кніжныя гісторыі

Гісторыя ведае багата выпадкаў, калі значныя творы пісьменства нараджаліся ці задумваліся аўтарамі ў вязніцы.
Сярод такіх кніг: "Кніга цудаў свету" Русцікела, "Дон Кіхот" Мігеля Сэрвантэса, "Горад Сонца" Тамаза Кампанэлы, "Што рабіць" Мікалая Чарнышэўскага і іншыя...
У Беларусі існуе нават цэлая прэмія імя Францішка Аляхновіча, што прысуджаецца за творы напісаныя ў зняволенні.

#цікавосткі
26 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 08:46:01
Як Бог на небе

«Як Бог на небе!» – пры нагодзе
Клялася мама,
Каб людзі верылі, што ў словах
Няма падмана.

Я кожны раз успамінаю
Бажбу сьвятую,
Калі тваіх гарачых вуснаў
Адданасьць чую.
І паўтараю, нібы ў храме,
Дзе йдзе малебен:
«Усё – хлусьня, а гэта – праўда,
Як Бог на небе!»
1988

Ніл Гілевіч

#вершдня
100 views05:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 14:01:01
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

"У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся – не памятаю. Я перапісваўся з дзяўчынкай з польскага партовага горада Гдыня. Мой сябар – з дзяўчынкай з Чэхаславакіі. Фоткі з замежжа прыходзілі ў дзіўных канвертах, адказы ляцелі ў яркіх канвертах “АВІА” па сем капеек за адзін. Старэйшая сястра маёй аднакласніцы Томкі Шаўцовай – Любка перапісвалася з дзяўчынкай з ГДР. І вось за месяц да зімовых вакацый стала вядома, што тая нямецкая дзяўчына прыязджае да сястры маёй аднакласніцы на дзесяць дзён..."

Уладзімер Сцяпан. Апавяданне "Немка".
чытаць далей

#лонгрыд
183 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 08:43:00
* * *

О каханне маё бясконцае,
Не ўцякай ад мяне, пашкадуй!
За табой, як за светлым сонцам,
Па штодзённай дрыгве іду.

Чарада нада мной жураўліная,
Пада мною – балот віры.
Журавінамі, журавінамі
Кроў мая на куп’і гарыць.

На шляху толькі чорная лотаць,
А за мной, ад маёй крыві,
Утрапёна квітнеюць балоты
Смолкай песень, пярэснай любві.

Кроў сплывае. Няма спакою.
І калі ўпаду нежывы,
Красаванне кветак жывое
Застанецца на месцы дрыгвы
.

Уладзімір Караткевіч

#раптамверш
142 views05:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 15:44:01
Лонгрыд на выходныя

Прапануем вам, сябры, да чытання ўзгадкі Сяргея Рублеўскага пра паэта Давіда Сімановіча (1932 - 2014).

"...за два гады да смерці ён разам з сябрамі дастаўся на легкавіку да сваёй Нароўлі — душа папрасіла.
А па дарозе заехалі на Буйніцкае поле пад Магілёвам.
Для наведвання яго ў Давіда была асабістая прычына. Тут жа знаходзіцца і памятны камень Канстанціну Сіманаву. А славуты паэт, можна сказаць, адкрыў яму дарогу ў вялікую літаратуру: напачатку творчага шляху, у 1955 годзе, у часопісе «Новый мир», які ён тады ўзначальваў, з яго падачы была апублікавана падборка вершаў Давіда. Як не пакланіцца памяці Канстанціна Міхайлавіча, калі з’явілася такая магчымасць!
Калі яны прыехалі ў Нароўлю, Давіда Сімановіча сустракалі як ганаровага госця: сабралі аўдыторыю, наладзілі яго выступленне... Паэт купаўся ў паэзіі, нібы ў маленстве ў Прыпяці...
"

чытаць далей

#лонгрыд
205 views12:44
Адкрыць / каментаваць