Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-17 16:40:31
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

* * *
Такі гожы
сонечны дзень!

А нехта падышоў збоку
і топчацца
па маім распластаным ценю…

* * *
Пагодзімся, паэзія –
душа чалавека.

Хіба скажаш,
што не любіш яе,
калі ты не бяздушны…

Леанід Галубовіч

чытаць усю падборку вершаў па спасылцы

#лонгрыд
78 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 13:52:01
***
я прашу цябе, едзь адсюль, я прашу, бяжы!
хоць адну душу ад пякельнае ночы выратуй!
гэта нашы, вер, ля дарогі стаяць крыжы,
гэта нам з табой свежы дол сярод пустак вырыты.

я прашу цябе, едзь, ратуйся, бяжы адсюль!
тут гадамі раскашавалі чужынцы-злодзеі,
апаганьвалі наш пачэсны пасад, пакуль
мы спявалі, спадзяваліся, карагодзілі…

я прашу, не раздумвай, не азірайся, едзь!
я не маю сіл глядзець, як мы не вынырваем,
як жывое нішчым, сцяўшыся пад павець,
як мы забываем, што такое быць шчырымі.

я прашу, зберажы чалавека ў сабе, з’язджай!
я ўжо не выдужваю гэты боль, не выплакваю…
тут самота, страх, немата, бедната і жаль
усё цягнуць і цягнуць народ мой вякоў клаакаю.

а пасля, калі вернуцца голас, любоў і слых,
калі зможам задыхаць нанова ў сусветным вэрхале,
тады ўстань, я прашу, ідзі і сведчы – пра тых,
што насуперак слабасці гэтых радкоў не з’ехалі.

Наста Кудасава

#вершдня
146 views10:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 11:53:58
Старое фота

Здымак зроблены на фестывалі "ART-прагноз 96" арганізаваным мастаком Алесем Пушкіным.
На фота шмат вядомых літаратараў:
стаяць злева направа - трэці Віктар Слінка, шосты Валянцін Акудовіч, сёмы Серж Мінскевіч, восьмы зміцер Вішнёў, далей пазнавальныя Юрась Барысевіч, Алесь Аркуш, Людка Сільнова.
Сядзяць зправа - Юры Гумянюк, Алесь Пушкін.

Каго яшчэ вы пазнаеце?

Здымак узяты са стронкі Змітра Вішнёва

#рарытэт
101 views08:53
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 08:11:00
Успамін былога вяскоўца

У горадзе жыць – жыць зручна.
Кран павярнуў – і тут жа
вада ў цябе пад рукой.
А помніцца, як ад студні
нёс ты поўныя суды
вады сцюдзёнай, важкой.

Вада калыхалася ў вёдрах,
і ў двух тых люстрах водных
успыхвала святло,
плыло ўсё сяло.

Вёдры калыхаліся…
З другога краю сяла
дзяўчына, з якой кахаліся,
насустрач табе ішла.

Ішла па ваду і пела:
"Ой, сохне рута ў саду,
палью я тую руту,
па ваду пайду.
Палью я руту-мяту,
пайду я па ваду.
А як прыйдзе восень,
замуж я пайду…".

Вёдры калыхаліся.
Мы з дзяўчынай усміхаліся.
Можа, таму, што кахаліся,
а можа быць, таму,
што ўсё так адбывалася,
што вада разлівалася,
што ў вёдрах адбівалася
па сонцу аднаму.

Ты смяяўся: "З поўным..."
Яна чырванела: "З пустым..."
Чамусьці ўсё тое помнім,
не забываем аб тым.

Анатоль Вярцінскі

#раптамверш
184 views05:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 16:32:01
Літаратурная Беларусь

Традыцыйны лонгрыд выходнага дня сёння гэта публікацыя на стронках "Літаратурнай Беларусі" у рубрыцы "Памяць", прысвечаная гарадзенскаму літаратуразнаўцы і крытыку Ігару Жуку, якому б сёлета споўнілася 65 і якога няма з намі ўжо 5 гадоў...

"Ён не паспеў напісаць успаміны.
Ні пра свой род, ні пра дзяцінства,
юнацтва, ні пра Гарадзенскі ўніверсітэт, якому аддаў усё жыццё. Бо пайшоў вельмі рана, толькі пераступіўшы шасцідзесяцігадовую мяжу, не атрымаўшы вольнага часу ад штодзённае выкладчыцкае, навуковае працы, якая не пакідала вольнае хвіліны. І толькі аднойчы распавёў пра
адну гісторыю з мінулага для гарадзенскага альманаха «Новы Замак». Але і яе дастаткова, каб зразумець, якім адметным пісьменніцкім талентам ён валодаў..."
- узгадвае Альжбета Кеда.

чытаць далей тут

#літаратурная_Беларусь
113 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 12:16:01
Варыянт правапісу ад Сержа Мінскевіча

Цікавую нататку змясціла на сваёй старонцы ў facebook Аксана Спрынчан, выклаўшы здымак старонкі брашуры, дзе Серж Мінскевіч прапаноўвае свой варыянт правапіса - замест тарашкевіцы, наркамаўкі і дзеясловіцы - МІНСКЕВІЦУ.
Прачытаце - гэта цікава!

#рарытэт
175 views09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 10:44:08
Выйшла аўдыякніга Юры Станкевіча «Любіць ноч - права пацукоў»!

У правінцыйным мястэчку Янаўску, заселеным пераважна расійскамоўнымі вайскоўцамі і ваеннымі пенсіянерамі, раптоўна з’яўляюцца ўцекачы з Усходу. Пасяліўшыся на ўскрайку, яны наладжваюць гандаль наркотыкамі, гвалцяць мясцовых дзяўчат. Перасяленцы пачуваюць сябе вольна: янаўскія мянты прадаліся ім, а напужаныя жыхары гораду лічаць за лепшае не ўмешвацца. І толькі настаўніца Люба, побач з хатай якой размясціліся бежанцы, спрабуе неяк абараніць сябе і свайго маленькага сына, які нарадзіўся з хваробай Даўна…

«Альбо вам спадабаецца кніга, альбо захочацца ўласнаручна застрэліць пісьменніка.» - так пра творчасць Станкевіча ў 2018 годзе пісалі «Будзьма беларусамі!». Цяпер вы можаце ўласна пазнаёміцца с творчасцю аднаго з самых спрэчных сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Аўдыякнігу можна набыць і паслухаць па спасылцы.
165 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 08:32:01
* * *

Пабудзь з сабою колькі гадзін,
уключы музыку і паглядзі,
як рассоўвае хмары напалоханы маладзік.

(«Калі ласка, сыдзі».)

Згадай пра тое, што я тады сказаў,
і як паўза павісала.
Проста – не паласа.

(«Сыдзі, калі ласка, сам».)

Так бывае – часова знікае азарт,
але не знікае ўсё, што па-за

(«Я прашу: сыдзі...)

па-за гэтым усім, дзе ніхто не адзін,
проста дыханне перавядзі.

(...і не вяртайся назад».)

Віталь Рыжкоў

#раптамверш
229 views05:32
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 12:09:49
З’явіўся стыкерпак з Купалам, Коласам і Крапівой

Мастакі сцвярджаюць, што стыкеры ствараюць звычайныя беларусы, якія хочуць нагадаць сабе і свету, хто мы такія і якая крутая наша краіна. Гэты стыкерпак мае такую ж мэту.

Стыкеры шукайце па спасылцы:

https://budzma.org/news/stykerpak-z-kupalam-kolasam.html
119 views09:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 10:49:25
ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ШЫМБОРСКАЙ
 
Сёлетнім лаўрэатам прэстыжнай Прэміі імя Нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай стала паэтэса Малгажата Лебда.

Узнагароду яна атрымала на ганаровай цырымонні ўручэння ў Старым тэатры Кракава.
Малгажата Лебда – адзін з самых цікавых галасоў у маладой польскай паэзіі.

Паэтка – удзельніца супермарафонаў, вегетарыянка, навуковы работнік. Яе вершы перакладаліся на чэшскую, сербскую, італьянскую і іншыя мовы. Жыве ў Кракаве, вырасла ў маленькай вёсцы Жалезнікава-Велька ў Бескідах.
141 views07:49
Адкрыць / каментаваць