Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-26 08:28:01
Добрай раніцы, сябры!

Вучыць мову складана, а вучыць ёй іншых - яшчэ цяжэй, але не здавайцеся !

#цікавосткі
124 views05:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 15:17:01
***
Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,
За жывых, і за тых, што сканалі.

За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
І з плахі.

Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,
З яе усмешкаю ветлай,
І ўсё ж узводзіць — нясцерпна далёкі —
Храм наш агульны і светлы.
А калі ён горда даззяе ў зеніце —
Непарушны — ўзнясецца ў неба,
Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.
Апошнюю.
Болей не трэба.

І няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей не страшыць
На граніце любові,
На граніце світанку,
На граніце велічы вашай.

Уладзімер Караткевіч

#вершдня
56 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 12:22:47
«Дзікае паляванне караля Стаха»: чаму Караткевічу не спадабалася экранізацыя ўласнай аповесці?

У 1979 годзе выйшла экранізацыя культавай аповесці Уладзіміра Караткевіча, горача любімай беларусамі. Стужка выклікала ажыятаж і стала адным з самых папулярных фільмаў таго перыяду. Аднак самому пісьменніку яна не спадабалася: ён палічыў, што рэжысёр не перадаў галоўную думку, закладзеную ў сюжэце.

Як здымалі фільм па вядомым творы і чаму меркаванні аўтара і гледачоў так моцна разышліся, пагаварылі з культуролагам Вольгай Раманавай:

budzma.org/news/dzikae-palyavanne-karalya-stakha.html
115 views09:22
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 08:10:16
***

Я – пасажыр. Я еду без квітка
у цягніку, набітым кантралёрамі.
Я ні за што ня зьлезу зь цягніка.
Я страціў сорам. Мне даўно ня сорамна.

А за вакном разгортваецца шыр
і вецер захлынаецца прасторамі.
Напэўна, я адзіны пасажыр
у цягніку, набітым кантралёрамі.

Віктар Жыбуль

#вершдня
215 views05:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 12:02:00
Лонгрыд ад "Дзеяслова"

Прапануем вам цікавае чытво - успаміны аб мужы і паэце - Валянціны Барадулінай.

Нас з Рыгорам пазнаёміў Мікалай Піпчанка, які вучыўся з ім на адным курсе, толькі на аддзяленні журналістыкі, і быў старастам універсітэцкага аркестра, у якім я іграла на домры (калі жыла ў Гродне, я вучылася ў музычнай школе і іграла на скрыпцы). Гэта было ў 1957 годзе, калі я паступіла на першы курс філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аднойчы Піпчанка прапанаваў Рыгору: «Хочаш, пазнаёмлю цябе з першакурсніцамі?»

чытаць далей

#лонгрыд
184 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 08:49:02
* * *

Колькі год я зязюлі не чую,
Колькі год я не бачу бусла,
Колькі год у стагах не начую,
Колькі год не трымаў я вясла!

Мне б зязюля гадоў надлічыла,
Бусел мог папярэдзіць пажар,
А раднейшая зорка ручыла
I вясло кіравала ў абшар.

Я сталічнаму ўдзячны дэкору,
Мяне сорам да долу не гнуў,
Ды ніяк не пазбыцца дакору,
Што істотнае нешта мінуў.

Смутак сэрца працяў палынова,
Адчуваю амаль што бяду
За нязбытнасць надзей.
Да нанова
Праз мінулыя страты прайду!

Я не хліпкі зусім, не пахілы,
He магу я ад іншых адстаць
I адкрыю ў сабе небасхілы,
Каб да променя ўсё навярстаць.

Сцяпан Гаўрусёў

#вершдня
242 views05:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 16:15:00
Старое фота

Суботнік у пісьменніцкім доме адпачынку "Іслач".
На пярэднім плане злева направа:
Сяргей Законнікаў, Максім Клімковіч, Уладзіслаў Ахроменка, Мікола Сердзюкоў.

1990-ыя гады.

А мо нехта з вас, шаноўныя падпішчыкі, памятае дакладны год?

#здымак
158 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-23 08:40:12
Літаратурная Беларусь

Вашай увазе падборка свежых вершаў ад паэта Анатоля Івашчанкі:

Незакончанае трыванне

Трываем.
І ў трыванні гэтым мы адзіныя.
Трываем
бацькоў, выхавацелек
настаўнікаўпрэпадаў,
начальнічкаўсамадураў,
мужоў і жонак...
Хацеў быў дадаць «і сябе»,
але не буду, падрэ.
Трываем,
і трыванне нашае ахвярнае.
Верым,
што цярплівасць і пакорлівасць сёння
падораць нам супакой у далейшым.
І чым болей трываем,
тым болей кішачак сваіх
накручваем на кола сансары.
У выніку Шэрлак
так і не кідае паліць,
а мы без паяльніка ў дупе
ўжо не можам.

уся нізка па спасылцы

#літаратурная_Беларусь
200 views05:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 15:38:02
Прыказка на кожны дзень

Чалавек страляе, а чорт кулю носіць...

#прыказка
243 views12:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 11:53:02
264 views08:53
Адкрыць / каментаваць