Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-15 08:54:59
Беларускія зоркі на марках

Выйшлі ў абарачэнне паштовыя маркі на тэму "Зорнае неба вачамі беларусаў" з серыі "Астраномія". Праект падрыхтаваны "Белпоштай" у супрацоўніцтве з мінскім Планетарыем.
Тыраж марак па 40 тысяч.

Ці ведаеце, сябры, што за зоркі маюць назвы Каза, Тры касцы, Стажар'е?
Калі не - цяпер дазнаецеся дакладна!


Падрабязнасці тут

#цікавосткі
182 views05:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 18:15:44
Украінскай паэтцы Ліне Кастэнка прысвоенае званне кавалера Ордэна Пачэснага Легіёну.

Гэта найвышэйшая ўзнагарода ураду Францыі, што можа быць прысвоеная вайскоўцу альбо цывільнай асобе.
Узнагароджанне адбылося сёння 14 ліпеня ў амбасадзе Францыі ў Кіеве.

Далучаемся да віншаванняў!

#хроніка
181 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 16:36:59
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску

Гарадскі Інстытут культуры Гданьска шукае аўтараў і аўтарак з Беларусі і Украіны, перакладчыкаў з Польшчы, даследчыкаў культуры для ўдзелу у праграме літаратурных рэзідэнцый у Гданьску.

Рэзідэнтам будзе прадастаўлена кватэра, экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама месячная стыпендыя ў памеры да 3000 zl брута.

Рэзідэнцыя адрасавана аўтаркам і аўтарам з Беларусі і Украіны, якія:

• выдалі прынамсі адну кнігу ці зборнік вершаў,
• зараз працуюць над літаратурным праектам,
• могуць мець зносіны на польскай, англійскай ці рускай мовах.

Заяўкі на польскай або англійскай (у выключных выпадках таксама на беларускай, украінскай або рускай) мовах трэба дасылаць да 17 ліпеня 2022 г. на адрас: rezydencje@ikm.gda.pl

Форма заяўкі і падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN).
175 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 12:38:00
Музей Пімена Панчанкі

Літаратурныя музеі - з'ява не новая, але ці ведалі вы, шаноўныя падпішчыкі, дзе месціцца музей пісьменніка Пімена Панчанкі?
Аказваецца, што ён знаходзіцца ў Мінску ў СШ №199 на вуліцы ягонага імя.
Гэтае "адкрыццё", рыхтуючы матэрыялы пра аўтара, зрабіў даследчык Сяргей Шапран.
У сценах школы створаны сапраўдны музей з фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і нават элементамі інтэр'еру працоўнага кабінета Панчанкі.

Болей тут

#цікавосткі
109 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 08:25:05
30 гадоў таму ў гэты дзень памёр Аляксей Карпюк — пісьменнік, грамадскі дзеяч.
(14 красавіка 1920, в. Страшава каля Гарадка, цяпер Беластоцкае ваяводства, Польшча — 14 ліпеня 1992, Гродна).
Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу «Сучасны канфлікт».
Браў удзел у ВАВ, скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, узначальваў абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Гарадзеншчыны, у канцы 1980-ых пачатку 1990-ых браў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці - быў сярод стваральнікаў БНФ і ЗБС "Бацькаўшчна".
Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі. Вакол А. Карпюка ў Гродне ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. А. Карпюк падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысідэнтамі ў СССР.

#угэтыдзень
180 views05:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 12:31:01
У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

корх

Старая мера даўжыні на шырыню далоні.

А чалавек, як муха, гудзеў сваё, не адстаючы ні на крок, ні на корх.
Ц. Гартны.
Калі ж палілася вада па разорах, на корх даскаквала збожжа ўгору.
М. Лужанін

#гаворка
195 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 09:05:01
Сланечнік

Сланечнік нам у твары дыхаў цветам,
Мы прыкмячалі летняю парой,
Што ён штодня за сонцам водзіць следам
Сваёй агністай, жаркай галавой.

Што першым ён прыход яго вітае,
I апаўдні стаіць з ім твар у твар,
I першым долу галаву схіляе,
Як коціцца за лес агністы шар.

Ён так стамляўся, наш сланечнік мілы,
Так шчыра сустракаў ён ночы цень,
Як быццам два крутыя небасхілы
Ён разам з сонцам абышоў за дзень.

У сінь нябёсаў просіцца нямала
Сланечнікаў. I верыць я гатоў,
Што гэта сонца так параскідала
Па ўсёй зямлі малых сваіх братоў.

Аркадзь Куляшоў

#раптамверш
203 views06:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 17:28:00
Дзень у дзённіку

12 ліпеня 1991 г.

"Чытаю як рэдактар тома Язэпа Пушчу. Які з яго вырас тонкі, гнуткі, па-сапраўднаму лірычны, дужа беларускі паэт. А то атрымліваецца, на самай завязі, на самых пупышках скасілі. А потым пажыў мала, дый, ужо, відаць, не ён жыў, а страх, што ўвагналі ў нутро...
Успамінаецца, як у час чарговага з'езда Саюза пісьменнікаў па традыцыі быў афіцыйны прыём. У цэнтры каля партыйных бульдогаў прыслужнікі, літвыжлы, боталізы. А ў самым канцы стала спалоханы сельскі настаўнік постаццю і выглядам, хворы-хворы паэт Язэп Пушча. Мы з Нядзведзскім, маладыя і п'яныя, а таму рашуча смелыя, падыйшлі да Язэпа і паднялі за яго. Ён шчыра і па-дзіцячы непрытульна заплакаў..."

Рыгор Барадулін.

(Дзённікі і запісы. 1989-1991)

#дзённікі
165 viewsedited  14:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:09:37
Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя Адама Мальдзіса.

Афіцыйнае найменне – Дзяржаўная ўстанова культуры "Астравецкая раённая бібліятэка імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса".
24 чэрвеня 2022 г. выйшла рашэнне Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 461 "О переименовании государственного учреждения культуры "Островецкая районная библиотека".
Са слоў Наталлі Ачарэтавай, дырэктара бібліятэкі:
“Звычайную шыльду ўжо зрабілі. Мемарыяльную не атрымаецца: ёсць пастанова Савета Міністраў № 1372, па якой падобныя дошкі размяшчаюцца на будынках, дзе вядомы чалавек працаваў, або жыў. Мы ў фае будзем рабіць роспіс: адкрытая кніга, на адной старонцы выява Адама Мальдзіса, на другой поўная назва бібліятэкі. Шыльду яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча.”
Пра навіну паведаміў сын Адама Мальдзіса Яраслаў на старонцы facebook.

#хроніка
210 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 08:01:51
Інсургенты

Адчынена брама гасціннай карчмы.
Грае катрынка ў руках маладзіцы...
Давайце, панове, на вобраз маліцца
Радзімы, якую пакінулі мы.

Шляхціц багаты, бядак голы-босы,
Ці нам на чужыне гуляць навіна?!
За вочы каханых, дзявочы косы,
давайце па карцу асушым віна.

Сягоння балюем, а заўтра настане -
Ці сонца пагасне, ці больш апячэ...
За волю, панове, за волю, хто ў стане!
Па кубку шампані наліце яшчэ!

Не, мы не разбіты, мы шаблі, пістолі
Яшчэ не паклалі ў апошнім баі.
Заўжды нагатове стаяць нашы коні,
Хапае запалу ў гарачай крыві!

Анатоль Валюк

#раптамверш
247 views05:01
Адкрыць / каментаваць