Get Mystery Box with random crypto!

Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску Гарадскі Інстытут культур | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску

Гарадскі Інстытут культуры Гданьска шукае аўтараў і аўтарак з Беларусі і Украіны, перакладчыкаў з Польшчы, даследчыкаў культуры для ўдзелу у праграме літаратурных рэзідэнцый у Гданьску.

Рэзідэнтам будзе прадастаўлена кватэра, экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама месячная стыпендыя ў памеры да 3000 zl брута.

Рэзідэнцыя адрасавана аўтаркам і аўтарам з Беларусі і Украіны, якія:

• выдалі прынамсі адну кнігу ці зборнік вершаў,
• зараз працуюць над літаратурным праектам,
• могуць мець зносіны на польскай, англійскай ці рускай мовах.

Заяўкі на польскай або англійскай (у выключных выпадках таксама на беларускай, украінскай або рускай) мовах трэба дасылаць да 17 ліпеня 2022 г. на адрас: rezydencje@ikm.gda.pl

Форма заяўкі і падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN).