Get Mystery Box with random crypto!

Дзень у дзённіку 12 ліпеня 1991 г. 'Чытаю як рэдактар том | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Дзень у дзённіку

12 ліпеня 1991 г.

"Чытаю як рэдактар тома Язэпа Пушчу. Які з яго вырас тонкі, гнуткі, па-сапраўднаму лірычны, дужа беларускі паэт. А то атрымліваецца, на самай завязі, на самых пупышках скасілі. А потым пажыў мала, дый, ужо, відаць, не ён жыў, а страх, што ўвагналі ў нутро...
Успамінаецца, як у час чарговага з'езда Саюза пісьменнікаў па традыцыі быў афіцыйны прыём. У цэнтры каля партыйных бульдогаў прыслужнікі, літвыжлы, боталізы. А ў самым канцы стала спалоханы сельскі настаўнік постаццю і выглядам, хворы-хворы паэт Язэп Пушча. Мы з Нядзведзскім, маладыя і п'яныя, а таму рашуча смелыя, падыйшлі да Язэпа і паднялі за яго. Ён шчыра і па-дзіцячы непрытульна заплакаў..."

Рыгор Барадулін.

(Дзённікі і запісы. 1989-1991)

#дзённікі