Get Mystery Box with random crypto!

Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў С
Лагатып тэлеграм-канала lit_bel — Суполка беларускіх пісьменнікаў
Адрас канала: @lit_bel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 918
Апісанне з канала

Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-22 08:10:08
Кінастудыя “Беларусьфільм" зробіць мультфільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа.

Анімацыйны фільм з назвай “Класікі і шахматы” выйдзе пад юбілей — 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Праца над стужкай ідзе з 2021 г. і ўжо завяршаецца. Прэм'ера прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

#хроніка
300 views05:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 12:29:01
Slounik.org - у новым дызайне і з мабільнай версіяй!

Цудоўнай навіной апошніх дзён стала абнаўленне знакамітага рэсурса Slounik.org - што прадстаўляе сабой адзіны ў сваім родзе "энцыклапедычна-слоўнікавы партал".
Праца над сайтам пачалася ў 2002 годзе і з 2004-га рэсурс распачаў дзейнасць, стаўшы незаменным памочнікам усіх аматараў і знаўцаў беларускага слова.
Цяпер ён стаў яшчэ больш зручным!


Абавязкова завітайце на старонку партала, а яшчэ падкажыце нам, якімі цікавымі моўнымі электроннымі рэсурсамі карыстаецеся вы?

#хроніка
189 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 08:11:01
20 ліпеня ў Лідзе адбылася прэзентацыя альманаха "Ад Лідскіх муроў".

Дзясяты нумар літаратурнага альманаха, што сабраў пад адной вокладкай працы трох дзясяткаў творцаў з рэгіёна быў прэзентаваны ў Літаратурным музеі г. Ліда.
Веў рэй на сустрэчы актыўны аўтар і укладальнік зборніка Станіслаў Суднік.

#хроніка
204 views05:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 12:27:58
Старое фота

Паэт Алесь Разанаў (1947-2021) (справа).
Мінск, Палац Мастацтваў, 1990-ыя гады.

#здымак
158 viewsedited  09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 08:06:01
***

Так! Пад ценем вясла
утрапёнай вады вуркатанне,
пеннай бурбалкі ўсхліп, —
так! Пад ценем вясла —
цень на дне, цень, стракаты ад сонца,
ад кропак і косак маўчання,
трывання,
працяжнікаў, клічнікаў перасцярогі,
ад строгіх фігур дапушчэння,
здзяйснення,
здзіўлення,
ад вектараў сілы,
што ў наступ ідзе без адхлання,
перамагае і нішчыцца
паўзаю раўнавагі…
Так! Пад ценем вясла —
праз дзень неадчэпны вяслую.
Бераг далёка.
He менее ў сэрцы адвагі.

Міхась Стральцоў

#вершдня
194 views05:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 16:11:18
Уладзімір Арлоў у новым зручным фармаце!

Аўдыякнігі пісьменніка з'явіліся ў прыкладаннях Kobo і Bookmate.

Уладзімір Арлоў — адзін з буйнейшых сучасных беларускіх аўтараў, майстар гістарычнай прозы. У 2018 ягоны зборнік "Танцы над горадам" стаў лаўрэтам прэміі Ежы Гедройца.

Раней многія з аўдыякніг У.Арлова можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам - на CD-дысках. Цяпер ягоныя творы можна набыць і паслухаць праз адмысловая мабільныя прыкладанні Kobo і Bookmate.

У прыватнасьці, гэта:

✓ зборнікі апавяданняў ды аповесцяў "Ордэн белай мышы", "Час чумы", "Сны імператара";
✓ кнігі пра гісторыю Беларусі "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі";
✓ зборнік верлібраў "Паром празь Ля-Манш".

Да таго ж, зборнік "Танцы над горадам" можна праслухаць бясплатна.

Большасць з кніг агучыў сам аўтар.
170 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:34:01
На лузе

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша –
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
I дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

Якуб Колас

#вершдня
138 views08:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 08:16:01
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця

Прэмія Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

Да ўдзелу прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Таксама можна падаць кнігі, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Дэдлайн падачы заявак - 31.07 (да 22.00 па беларускім часе).

Форма заяўкі.

Па пытаннях, звязаных з прэміяльным працэсам, можна звяртацца праз электронную пошту giedroyc@penbelarus.org

Сачыце за навінамі Прэміі на старонцы ў фэйсбуку.
154 views05:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 09:15:01 Суполка беларускіх пісьменнікаў pinned «Вітаем вас, сябры! Новы выпуск цыкла літаратурных гутарак "Кантэкст", што мы прадстаўляем вашай увазе, не зусім звычайны - яго герой Серж Мінскевіч, якога няма з намі ўжо 40 дзён. Матэрыялы былі запісаныя за некалькі тыдняў да смерці паэта і мантаваліся…»
06:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 08:45:56 Вітаем вас, сябры!

Новы выпуск цыкла літаратурных гутарак "Кантэкст", што мы прадстаўляем вашай увазе, не зусім звычайны - яго герой Серж Мінскевіч, якога няма з намі ўжо 40 дзён.
Матэрыялы былі запісаныя за некалькі тыдняў да смерці паэта і мантаваліся ўжо пасля яе. У гэтым выпуску мы адыйшлі ад фармату і далі фактычна ўвесь адзняты матэрыял, выдаліўшы толькі моманты тэхнічнага браку і т.п. дробязі.
Атрымалася вялікая гутарка пра жыццё, дзе аўтар напрыканцы прароча кажа - "я стаміўся"... і гэтыя апошнія словы гучаць больш важка, у святле ягонага сыходу.
Гэты выпуск - апошняе інтэрв'ю і апошні выступ Сержа Мінскевіча, дзе ён чытае свае вершы.

Глядзіце і падпісвайцеся на канал!




#кантэкст
806 views05:45
Адкрыць / каментаваць