Get Mystery Box with random crypto!

*** Так! Пад ценем вясла утрапёнай вады вуркатанне, пеннай бу | Суполка беларускіх пісьменнікаў

***

Так! Пад ценем вясла
утрапёнай вады вуркатанне,
пеннай бурбалкі ўсхліп, —
так! Пад ценем вясла —
цень на дне, цень, стракаты ад сонца,
ад кропак і косак маўчання,
трывання,
працяжнікаў, клічнікаў перасцярогі,
ад строгіх фігур дапушчэння,
здзяйснення,
здзіўлення,
ад вектараў сілы,
што ў наступ ідзе без адхлання,
перамагае і нішчыцца
паўзаю раўнавагі…
Так! Пад ценем вясла —
праз дзень неадчэпны вяслую.
Бераг далёка.
He менее ў сэрцы адвагі.

Міхась Стральцоў

#вершдня