Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Арлоў у новым зручным фармаце! Аўдыякнігі пісьменні | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Уладзімір Арлоў у новым зручным фармаце!

Аўдыякнігі пісьменніка з'явіліся ў прыкладаннях Kobo і Bookmate.

Уладзімір Арлоў — адзін з буйнейшых сучасных беларускіх аўтараў, майстар гістарычнай прозы. У 2018 ягоны зборнік "Танцы над горадам" стаў лаўрэтам прэміі Ежы Гедройца.

Раней многія з аўдыякніг У.Арлова можна было часткова паслухаць на Kamunikat.org, а цалкам - на CD-дысках. Цяпер ягоныя творы можна набыць і паслухаць праз адмысловая мабільныя прыкладанні Kobo і Bookmate.

У прыватнасьці, гэта:

✓ зборнікі апавяданняў ды аповесцяў "Ордэн белай мышы", "Час чумы", "Сны імператара";
✓ кнігі пра гісторыю Беларусі "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі";
✓ зборнік верлібраў "Паром празь Ля-Манш".

Да таго ж, зборнік "Танцы над горадам" можна праслухаць бясплатна.

Большасць з кніг агучыў сам аўтар.