Get Mystery Box with random crypto!

Інсургенты Адчынена брама гасціннай карчмы. Грае катрынка ў р | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Інсургенты

Адчынена брама гасціннай карчмы.
Грае катрынка ў руках маладзіцы...
Давайце, панове, на вобраз маліцца
Радзімы, якую пакінулі мы.

Шляхціц багаты, бядак голы-босы,
Ці нам на чужыне гуляць навіна?!
За вочы каханых, дзявочы косы,
давайце па карцу асушым віна.

Сягоння балюем, а заўтра настане -
Ці сонца пагасне, ці больш апячэ...
За волю, панове, за волю, хто ў стане!
Па кубку шампані наліце яшчэ!

Не, мы не разбіты, мы шаблі, пістолі
Яшчэ не паклалі ў апошнім баі.
Заўжды нагатове стаяць нашы коні,
Хапае запалу ў гарачай крыві!

Анатоль Валюк

#раптамверш