Get Mystery Box with random crypto!

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ШЫМБОРСКАЙ   Сёлетнім лаўрэатам прэсты | Суполка беларускіх пісьменнікаў

ЛІТАРАТУРНАЯ ПРЭМІЯ ІМЯ ШЫМБОРСКАЙ
 
Сёлетнім лаўрэатам прэстыжнай Прэміі імя Нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай стала паэтэса Малгажата Лебда.

Узнагароду яна атрымала на ганаровай цырымонні ўручэння ў Старым тэатры Кракава.
Малгажата Лебда – адзін з самых цікавых галасоў у маладой польскай паэзіі.

Паэтка – удзельніца супермарафонаў, вегетарыянка, навуковы работнік. Яе вершы перакладаліся на чэшскую, сербскую, італьянскую і іншыя мовы. Жыве ў Кракаве, вырасла ў маленькай вёсцы Жалезнікава-Велька ў Бескідах.