Get Mystery Box with random crypto!

* * * Пабудзь з сабою колькі гадзін, уключы музыку і паглядзі | Суполка беларускіх пісьменнікаў

* * *

Пабудзь з сабою колькі гадзін,
уключы музыку і паглядзі,
як рассоўвае хмары напалоханы маладзік.

(«Калі ласка, сыдзі».)

Згадай пра тое, што я тады сказаў,
і як паўза павісала.
Проста – не паласа.

(«Сыдзі, калі ласка, сам».)

Так бывае – часова знікае азарт,
але не знікае ўсё, што па-за

(«Я прашу: сыдзі...)

па-за гэтым усім, дзе ніхто не адзін,
проста дыханне перавядзі.

(...і не вяртайся назад».)

Віталь Рыжкоў

#раптамверш