Get Mystery Box with random crypto!

У гэты дзень 110 гадоў таму нарадзіўся паэт Сяргей Астрэйка. | Суполка беларускіх пісьменнікаў

У гэты дзень 110 гадоў таму нарадзіўся паэт Сяргей Астрэйка.

Нарадзіўся 9 ліпеня 1912 г., в. Коласаўшчына Слуцкага пав. Менскай губ., — 14 верасня 1937 г., Чалябінская вобл, РСФСР.
Вершы пачаў пісаць у час вучобы ў сямігодцы. У 1928 годзе па рэкамендацыі Ц. Гартнага вершы С. Астрэйкі з’явіліся ў газеце «Чырвоная змена». Паэму С. Астрэйкі «Бенгалія» ўхваліў Я. Купала.
Рыхтаваўся да выдання паэтычны зборнік «Смарагды кроз», які так і не выйшаў. У ссылцы зрабіў пераклад «Яўгенія Анегіна» А. Пушкіна, рукапіс не збярогся.
Арыштаваны ДПУ БССР 23.2.1933 года па справе «Беларускай народнай Грамады». Высланы ў Ірбіт Свярдлоўскай вобласці.
13.9.1937 быў вынесены смяротны прысуд, на наступны дзень (14.9.1937) С. Астрэйку расстралялі.

#угэтыдзень