Get Mystery Box with random crypto!

Дакументальная стужка 'Памяць' па сцэнары Уладзімера Караткеві | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Дакументальная стужка "Памяць" па сцэнары Уладзімера Караткевіча!

Сябры, прапануем да вашай увагі дакументальны фільм "Памяць", зняты Мінскай студыяй навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў у далёкім 1966 годзе паводле сцэнара пісьменніка Уладзімера Караткевіча.
Стужка прысвечаная архітэктуры Беларусі - на рэдкіх кадрах шматлікія помнікі мураванага дойлідства - цэрквы, палацы, замкі. Лейтматывам фільма ёсць захаванне і аднаўленне бясцэннай спадчыны беларускага народу.
У голасе дыктара, здаецца, нескладана пачуць і самога Караткевіча - пісьменнніка-рамантыка, шчыра і бязмежна ўлюблёнага ў беларускую даўніну...





#рарытэт