Get Mystery Box with random crypto!

Да 21 ліпеня 2022 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Ку | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Да 21 ліпеня 2022 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставачны праект “Не забудзе цябе край…” да 80-годдзя гібелі народнага паэта Беларусі.

На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія ілюструюць апошнія дні жыцця Янкі Купалы ў гасцініцы “Масква”: мемуары пра гібель паэта, у тым ліку старонкі дзённіка ўкраінскага пісьменніка Івана Няходы, рукапісны сшытак Паўліны Мядзёлкі, лісты Міхася Лынькова і іншых беларускіх літаратараў.

Больш падрабязна пра выставу, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

#анонс