Get Mystery Box with random crypto!

Ластаўкі Тут жорсткі бой нядаўна быў. Стаіць счарнелая вярба, | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Ластаўкі

Тут жорсткі бой нядаўна быў.
Стаіць счарнелая вярба,
і вадасточная труба,
у якую дождж і гром трубіў,
усім абвяшчаючы вясну,
вісіць аглохшы, а над ёй
будуюць зноў прытулак свой
дзве ластаўкі.
I на сцяну
ужо ўзабраўся дзікі хмель,
нібы чакае, што ў акне,
як некалі, яму мільгне
рука ці кос дзявочых бель.

На вуліцы баец стаіць.
I ён угледзеўся ў акно,
нібы спадзеючыся зноў
сустрэць ля гэтых камяніц
і дзеўчыну і маладосць.
А мо, пакуль яны дамоў
з далёкіх вернуцца шляхоў,
пільнуе ластавак гняздо?

Максім Танк

#вершдня