Get Mystery Box with random crypto!

Ліпеньская падборка аўдыякніг ад audiobooks.by. 'Бездакорная | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Ліпеньская падборка аўдыякніг ад audiobooks.by.

"Бездакорная пакаёўка" Агаты Крысці — прыгоды сусветна вядомага дэтэктыва міс Марпл. А таксама чакаем дэтэктыўных сюрпрызаў ад "Кніжнага Воза"...

"Вам дапаможа КВА" Ганны Янкуты — гісторыя пра беражлівае стаўленне да вады. Пра казачнае воднае агенцтва (КВА), у якім працуюць сапраўды чароўныя істоты: балотніца Квакша, рачны дух Баламут і русалка Расіца, перад якімі штодня паўстаюць складаныя задачы. Цікава пра складанае. Працяг будзе! Ква!

Вершы Віктара Жыбуля — авангардныя, эксцэнтрычныя і з нечаканымі сэнсамі. Калі вы хацелі паслухаць нешта незвычайнае з беларускай паэзіі, то гэта той самы аўтар.

"Бывший сын" Сашы Філіпенкі — дэбютная кніга знакамітага рускамоўнага беларускага пісьменніка. Дзеянне кнігі адбываецца ў Мінску дзевяностых-двухтысячных гадoў. Як казаў сам аўтар, да 2020 году яму казалі, што ён занадта перабольшваў у кнізе.

"Людзі на балоце" Івана Мележа — магчыма, самая знакамітая кніга "пра вёску", якую ўсе чыталі ў школе. Але варта перачытаць/пераслухаць і ў сталым узросце.

"Справа Бяляцкага" Валера Каліноўскага — гэтая кніга не столькі пра крымінальную справу, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады турмы ў 2011 годзе, колькі пра справу ягонага жыцця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. Бяляцкі — кіраўнік правааборнчага цэнтра "Вясна" і з 14 ліпеня 2021 году знаходзіцца за кратамі.