Get Mystery Box with random crypto!

У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго | Суполка беларускіх пісьменнікаў

У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго з'ўяляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне і вашая мова стане багацейшай!

Сёння гэта:

плешка

Шляпка цвіка.

Зверху ў дошкі старчма Хвошч загадаў панабіваць цвікоў, спілаваўшы з іх плешкі, каб барані Божа, не пералез хто ноччу.
М. Лупсякоў.

А яшчэ слова трывала замацавалася і ў пераносным значэнні - бадай усім вядомы выраз: "утапіць па плешку" - моцна націснуць на педаль газа, паскорыцца.

#гаворка