Get Mystery Box with random crypto!

* * * Раніца. Возера. У калысцы хваляў белы гарлачык прачынае | Суполка беларускіх пісьменнікаў

* * *

Раніца.
Возера.
У калысцы хваляў
белы гарлачык
прачынаецца,
раскрывае пялёсткі,
ласкавыя промні
будзяць пяшчотна
кожны лісточак,
быццам рукі твае
кранаюць цела маё.
Лёгкі ветрык твайго подыху
варушыць мае валасы,
прымушае забыць пра былое.
І хачу я штодня,
як гарлачык,
прачынацца ад дотыкаў і пацалункаў.

Алесь Емельянаў-Шыловіч

#вершдня