Get Mystery Box with random crypto!

Галасы з-за вярбы

Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы Г
Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы
Адрас канала: @halasy_zza_viarby
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 200
Апісанне з канала

Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.
Аўтар – @feherfuz

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Апошнія паведамленні 5

2021-09-28 21:27:28
Tember Blanche

Пралог
Пролог

пераклад з украінскай

Раскажыце мне
Зоры ўдалечыні
А чаму ўначы мы асабліва шчырыя
Загубіўся страх
Праўда на вуснах
Ці не адляцім мы раніцай у вырай

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас

Толькі мы ўдваіх
Гісторыі пралог
Быццам бы ў цемры ад музыкі сп'янелі
Загубіўся страх
Праўда на вуснах
Чаго ж тады ўначы мы як ніколі шчырыя

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас

І ўсё ж цікава так чаму ўначы ўсе шчырыя
І думаюць інакш чым бы было на досвітку
І дзе ж ні к чорту адшукаць тут сілы
Каб не сп'янець нам ад пяшчотнага віна

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас
38 viewsedited  18:27
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 21:56:45
Юльюш Славацкі

Хмары

Chmury

пераклад з польскай


Да вас, хмары
Зрок пануры
Іскрамі й слязьмі!
Адзін у сьвеце,
Цёмныя ў небе
Хмар вянкі.

Як прывід з магілы,
Смуткам ганарлівы,
Над шумам дамоў,
Трымаю храмы
Там - у кароне
Хмар і грамоў.

Дзе вам дарога,
Хмары Бога!
Мяне вазьміце.
Бо я з цемры,
Туман таемны,
Адзін у сьвеце

Там! за вамі,
Дзе віхрамі
Буры гамоняць,
Вочы сьлязяцца,
Ды блыскавіц
Іскры зьнікаюць.

Лячу! Мільгаю!
Маланкі кідаю,
Назаўтра памру.
Паглядзіце на мяне,
Жывіце за мяне,
Людзі! Малыя!

На вас, людзі
У сьнежні калісьці
Скірую зрок:
Дзе хмар дарога
З ветрам Бога,
Мне ў той бок.
44 views18:56
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 18:24:55
Вуліца.
Рука павольна рассякае паветра,
а вецер слізгае па далоні,
быццам бы яе трымае
нябачны анёл.
40 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 20:29:01
Вечарэе.
Спяшаюся палюбавацца
змярканнем.
Не заходзь яшчэ,
пачакай хвілінку,
Сонейка.
69 viewsedited  17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 20:41:18
Адзі Эндрэ

Чорнае фартэпіяна

A fekete zongora

пераклад з венгерскай


Інструмент шалёны: вые, рыкае, іржэ,
Прэч, мяне віно ня п'яніць,
Вось чорнае фартэпіяна.
Сьляпы майстар рве струны яго,
То ёсьць мелёдыя жыцьця ўсяго.
Вось чорнае фартэпіяна.

Шум маёй галавы, сьлёзы вачэй маіх,
Пачуцьці змагаюцца ў такт,
Чорнае фартэпіяна - з усімі так.
Кроў майго сэрца шалёнага
Віном уліваецца ў рытм яго.
Вось чорнае фартэпіяна.
84 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 22:05:19
Тадэвуш Міцінскі

Накцюрн

Nokturn

пераклад з польскай


Лес ніцых бяроз
сьнегам асыпаны -
пасьцінаў мароз
усе мае цюльпаны.
У маіх нагах
чайка памірае -
за трупам задумённа
дрэва паглядае.
Сьнег змывае кроў,
ды гукі не заглушыць -
чую дзіўны сьпеў
у чорным замку душы.
84 views19:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-23 01:40:05
Эрых Фрыд

Што гэта

Was es ist

пераклад з нямецкай


Гэта бязглуздзіца - кажа розум
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне
Гэта бяда - кажа разважлівасць
Гэта толькі боль - кажа жах
Гэта безнадзейна - кажа праніклівасць
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне
Гэта смешна - кажа гордасць
Гэта нядбала - кажа асцярожнасць
Гэта немагчыма - кажа вопыт
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне
87 views22:40
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 15:05:32
Няўдала, як калісьці той дзівак-паэт
І я пачынаю першы свой санет,
А недзе ўпершыню мастак на мальберт
Спрабуе перанесці струнны квартэт.

А магчыма і сярод усіх планет,
За якімі мы назіраем спрадвек,
Знойдзецца яшчэ які дзівак-паэт,
Што зор нябёсных апісвае букет:

"Як жа істотам усім пашанцавала,
Хоць у свеце болю ёсць занадта,
Што жыццё нам магчымасць даравала
Сачыць за зорамі адвечнай вартай,
Каб прыгажосць іх нас абагравала,
Каб перад смерцю сказаць: было варта"
94 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 21:05:46
Адзі Эндрэ

Хацеў бы я, каб мяне пакахалі

Szeretném, ha szeretnének

пераклад з венгерскай



Я не сваяк, не горды продак,
Я не нашчадак, не сябрук.
Я ніхто.
Я ніхто.

Я як усе людзі: шляхетны,
Халодны, скрытны, дзіўны,
Досвітак у кашмары,
Досвітак у кашмары.

Але ж, не магу я так застацца,
Трэба свету паказацца,
Вы паглядзіце на мяне,
Вы паглядзіце на мяне.

Слухайце ж, як у пакутах пяю,
Пакаханым быць хачу.
І чыімсьці.
І чыімсьці.
67 viewsedited  18:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-13 12:11:27
Адзі Эндрэ

Начная паездка

Kocsi-út az éjszakában

Пераклад з венгерскай


Як абрубак месяц сёньня,
Як пустыня ноч нямая,
Як мне сумна гэтай ноччу,
Як абрубак месяц сёньня.

Усё Цэлае зламана,
Кожны агеньчык - проста фрагменьцік,
Кожнае каханьне разьбіта на часткі,
Усё Цэлае зламана.

Еду на фурманцы,
Быццам перасьледаваны гукам бяды,
Напалову ў цішыні, напалову ў мітусьні,
Еду на фурманцы.
62 views09:11
Адкрыць / каментаваць