Get Mystery Box with random crypto!

Юльюш Славацкі Хмары Chmury пераклад з польскай Да вас, хма | Галасы з-за вярбы

Юльюш Славацкі

Хмары

Chmury

пераклад з польскай


Да вас, хмары
Зрок пануры
Іскрамі й слязьмі!
Адзін у сьвеце,
Цёмныя ў небе
Хмар вянкі.

Як прывід з магілы,
Смуткам ганарлівы,
Над шумам дамоў,
Трымаю храмы
Там - у кароне
Хмар і грамоў.

Дзе вам дарога,
Хмары Бога!
Мяне вазьміце.
Бо я з цемры,
Туман таемны,
Адзін у сьвеце

Там! за вамі,
Дзе віхрамі
Буры гамоняць,
Вочы сьлязяцца,
Ды блыскавіц
Іскры зьнікаюць.

Лячу! Мільгаю!
Маланкі кідаю,
Назаўтра памру.
Паглядзіце на мяне,
Жывіце за мяне,
Людзі! Малыя!

На вас, людзі
У сьнежні калісьці
Скірую зрок:
Дзе хмар дарога
З ветрам Бога,
Мне ў той бок.