Get Mystery Box with random crypto!

Tember Blanche Пралог Пролог пераклад з украінскай Раскажыц | Галасы з-за вярбы

Tember Blanche

Пралог
Пролог

пераклад з украінскай

Раскажыце мне
Зоры ўдалечыні
А чаму ўначы мы асабліва шчырыя
Загубіўся страх
Праўда на вуснах
Ці не адляцім мы раніцай у вырай

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас

Толькі мы ўдваіх
Гісторыі пралог
Быццам бы ў цемры ад музыкі сп'янелі
Загубіўся страх
Праўда на вуснах
Чаго ж тады ўначы мы як ніколі шчырыя

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас

І ўсё ж цікава так чаму ўначы ўсе шчырыя
І думаюць інакш чым бы было на досвітку
І дзе ж ні к чорту адшукаць тут сілы
Каб не сп'янець нам ад пяшчотнага віна

Што ты скажаш заўтра
Як настане новы дзень
Нібы сну агонь той спаліць усё ўшчэнт
Спаліць кожнае слова
Пакіне толькі час
Але зараз тут няма нікога апроч нас