Get Mystery Box with random crypto!

Тадэвуш Міцінскі Накцюрн Nokturn пераклад з польскай Лес ні | Галасы з-за вярбы

Тадэвуш Міцінскі

Накцюрн

Nokturn

пераклад з польскай


Лес ніцых бяроз
сьнегам асыпаны -
пасьцінаў мароз
усе мае цюльпаны.
У маіх нагах
чайка памірае -
за трупам задумённа
дрэва паглядае.
Сьнег змывае кроў,
ды гукі не заглушыць -
чую дзіўны сьпеў
у чорным замку душы.