Get Mystery Box with random crypto!

Эрых Фрыд Што гэта Was es ist пераклад з нямецкай Гэта бязг | Галасы з-за вярбы

Эрых Фрыд

Што гэта

Was es ist

пераклад з нямецкай


Гэта бязглуздзіца - кажа розум
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне
Гэта бяда - кажа разважлівасць
Гэта толькі боль - кажа жах
Гэта безнадзейна - кажа праніклівасць
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне
Гэта смешна - кажа гордасць
Гэта нядбала - кажа асцярожнасць
Гэта немагчыма - кажа вопыт
Гэта тое, што і ёсць - кажа каханне