Get Mystery Box with random crypto!

Няўдала, як калісьці той дзівак-паэт І я пачынаю першы свой са | Галасы з-за вярбы

Няўдала, як калісьці той дзівак-паэт
І я пачынаю першы свой санет,
А недзе ўпершыню мастак на мальберт
Спрабуе перанесці струнны квартэт.

А магчыма і сярод усіх планет,
За якімі мы назіраем спрадвек,
Знойдзецца яшчэ які дзівак-паэт,
Што зор нябёсных апісвае букет:

"Як жа істотам усім пашанцавала,
Хоць у свеце болю ёсць занадта,
Што жыццё нам магчымасць даравала
Сачыць за зорамі адвечнай вартай,
Каб прыгажосць іх нас абагравала,
Каб перад смерцю сказаць: было варта"