Get Mystery Box with random crypto!

Адзі Эндрэ Хацеў бы я, каб мяне пакахалі Szeretném, ha szeret | Галасы з-за вярбы

Адзі Эндрэ

Хацеў бы я, каб мяне пакахалі

Szeretném, ha szeretnének

пераклад з венгерскай



Я не сваяк, не горды продак,
Я не нашчадак, не сябрук.
Я ніхто.
Я ніхто.

Я як усе людзі: шляхетны,
Халодны, скрытны, дзіўны,
Досвітак у кашмары,
Досвітак у кашмары.

Але ж, не магу я так застацца,
Трэба свету паказацца,
Вы паглядзіце на мяне,
Вы паглядзіце на мяне.

Слухайце ж, як у пакутах пяю,
Пакаханым быць хачу.
І чыімсьці.
І чыімсьці.