Get Mystery Box with random crypto!

Адзі Эндрэ Начная паездка Kocsi-út az éjszakában Пераклад з | Галасы з-за вярбы

Адзі Эндрэ

Начная паездка

Kocsi-út az éjszakában

Пераклад з венгерскай


Як абрубак месяц сёньня,
Як пустыня ноч нямая,
Як мне сумна гэтай ноччу,
Як абрубак месяц сёньня.

Усё Цэлае зламана,
Кожны агеньчык - проста фрагменьцік,
Кожнае каханьне разьбіта на часткі,
Усё Цэлае зламана.

Еду на фурманцы,
Быццам перасьледаваны гукам бяды,
Напалову ў цішыні, напалову ў мітусьні,
Еду на фурманцы.