Get Mystery Box with random crypto!

Адзі Эндрэ Чорнае фартэпіяна A fekete zongora пераклад з вен | Галасы з-за вярбы

Адзі Эндрэ

Чорнае фартэпіяна

A fekete zongora

пераклад з венгерскай


Інструмент шалёны: вые, рыкае, іржэ,
Прэч, мяне віно ня п'яніць,
Вось чорнае фартэпіяна.
Сьляпы майстар рве струны яго,
То ёсьць мелёдыя жыцьця ўсяго.
Вось чорнае фартэпіяна.

Шум маёй галавы, сьлёзы вачэй маіх,
Пачуцьці змагаюцца ў такт,
Чорнае фартэпіяна - з усімі так.
Кроў майго сэрца шалёнага
Віном уліваецца ў рытм яго.
Вось чорнае фартэпіяна.