Get Mystery Box with random crypto!

Галасы з-за вярбы

Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы Г
Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы
Адрас канала: @halasy_zza_viarby
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 200
Апісанне з канала

Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.
Аўтар – @feherfuz

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Апошнія паведамленні 6

2021-06-03 00:02:59
Курт Клінгер

Цыкады

Die Zikaden

пераклад з нямецкай


Бзыканне ў Апалонаўскім вянку:
непахісны любоўны верш
свабоды.
69 views21:02
Адкрыць / каментаваць
2021-06-02 23:11:01
Эрых Фрыд

Што прыносіць спакой
Was Ruhe bringt

пераклад з нямецкай

Я заўсёды думаў,
што шчасьце
прыносіць спакой

Але няшчасьце
прыносіць
нават большы спакой

Я прачынаюся,
нібы я спаў
бяз сну

Я дыхаю,
нібы мне і ня
трэба дыхаць

Я стаміўся,
нібы я стаміўся
проста ад сну
65 viewsedited  20:11
Адкрыць / каментаваць
2021-05-28 18:22:47
Сярод таполяў прадлетняга гушчары
сачу за пухам, быццам летуценнік.
Насупраць бачу качку, у імшары.
Ці думае яна пра ўласны спеўнік?

А пух той, як сняжынкі у сонечным праменні -
зімы мінулае апошнія нашчадкі.
І я сачу за імі, быццам летуценнік
сярод таполяў прадлетняга гушчары.
69 viewsedited  15:22
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 10:54:38
Ганс Карл Артман

Заўсёды птушкі

Immer die Vögel

пераклад з нямецкай


заўсёды птушкі
неба

доўгі сіні
пляж марудзіцца
у ранішнім срэбры

чырвонае сонца
малюе
прыгожы відарыс
на грудзях
анёла

цалуй мяне
сваімі вуснамі
штодзённа

як каршак
як мэта
як далёкая
белая кропка

як сьцяг
далёка
у ранішнім сьвятле

заўсёды птушкі
неба
72 views07:54
Адкрыць / каментаваць
2021-05-22 21:11:52
Мары ды хмары

Белыя горы на небе - мары
Сонца ад мяне схавалі.
Сярод іх цёмныя - хмары
жыцьцёвую песьню сьпявалі.

Што я тут раблю наогул?
Калі журба думкі спыняе,
і ніводнай душы навокал,
а ў хаце котка чакае.
73 viewsedited  18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 15:00:19
Травеньскі дожджык

Сёння дожджык землю ласкоча,
кроплі весела з небя ляцяць.
І праз акуляры трапляе ў вочы,
як хачу я пайсці пагуляць!

Мне знадворку вершык ліецца,
затрымаўшы думкі ў палон.
І вясенні водар віецца -
гэта травень свой робіць паклон.
92 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-05-19 20:36:15
Райнер Марыя Рыльке

Вечар

Abend

пераклад з нямецкай



Адзінока па-за дамамі
чырвонае Сонца засыпае,
і ў апошняй актаве
дзённая радасць замірае.

Але святло гуляе
яшчэ над дахамі,
калі ночка дыяментамі
блакітныя далі засявае.
72 views17:36
Адкрыць / каментаваць