Get Mystery Box with random crypto!

Галасы з-за вярбы

Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы Г
Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы
Адрас канала: @halasy_zza_viarby
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 200
Апісанне з канала

Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.
Аўтар – @feherfuz

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Апошнія паведамленні 2

2022-01-22 09:48:40
Галіна Пасьвятоўска

птаху майго сэрца

ptaku mojego serca

пераклад з польскай


птаху майго сэрца
не смуткуй
накармлю цябе зернем радасці
зазіхаціш

птаху майго сэрца
не плач
накармлю цябе зернем пяшчоты
успырхнеш

птаху майго сэрца
з апушчанымі крыламі
не вырывайся
накармлю цябе зернем смерці
заснеш
29 views06:48
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 08:31:59
Фодар Акаш

Эмпатыя

Empátia

пераклад з венгерскай


ложак, дарагі,
ці ад мяне стаміўся?
ўстаю, адпачні
5 views05:31
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 13:12:14
Фодар Акаш

Хайку

A haiku

пераклад з венгерскай


з маёй нагі
ўзляцела птушка раптам
цяжэйшым вось стаў
12 views10:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 23:32:19
Галіна Пасьвятоўска

пераклад з польскай

***

Так, сэрца, напэўна, выдумана. Альбо проста зусім не існуе. Cэрца − тое, што кахае, а тое, што кахае − мімалётнае і ўсюдыіснае. То бок, можа быць простай думкай, цяплынёй на кончыках пальцаў, смугою выдыханага паветра, прыглушаным тэмбрам голасу, самім шэптам. І ўсе казкі, якія пачынаюцца з "даўным даўно жыў быў ці жыла была" — усе — апавядаюць пра сэрца. І пануе сэрца ў казках, прапіхваецца локцямі, храбрае, бы рыцар, што забівае гідру, і няўміручае, бы гідра, у якой замест адсечанай галавы адрастае дзесяць жывых, непрыступнае, бы гара са слізкага шкла, і пакорнае, бы вочы закаханай дзяўчыны.
А ўрэшце сэрца праўдзівае, бы слова, у якім яно замкнёна − пажыццёвы вязень, асуджаны на самотнасць і на няважную смерць.
7 viewsedited  20:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-01 00:15:28
З новым годам, шаноўныя!
Няхай усе нашыя мары спраўдзяцца.
16 views21:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-28 17:06:09
Петэфі Шандар

Я б дрэвам стаў...

Fa leszek, ha...

пераклад з венгерскай


Я б дрэвам стаў, была б ты лісьцем,
Ці лісьцем, толькі б ты расой,
Расой бы быў, а ты праменьнем,
Пабачыцца б яшчэ з тваёй красой.

Мая каханая, калі ты ў Раі,
Зрабіўся б зоркай у вышыні.
Калі, каханая, ты ў пекле,
Згарэў бы, каб з’яднацца назаўжды.
10 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 11:08:56
Роза Аўслэндэр

Маё дыханьне

Mein Atem

пераклад з нямецкай


У маіх глыбокіх мроях
плача Зямля
Кроў

Зоркі сьмяюцца
мне ў вочы

Прыходзяць людзі
з шматкаляровымі пытаньнямі
Ідзіце да Сакрата
адказваю я

Мінулае
склала мяне
а будучыню
я атрымала ў спадчыну

Маё дыханьне мае імя

цяпер
18 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 23:07:11
Герман Гесэ

Ці ж ты таксама ведаеш?

Kennst du das auch?

пераклад з нямецкай


Ці ж ты таксама ведаеш, што іншы раз,
З жаданьнем гучным на душы,
Калі на сьвята бавіш у прыгожай зале час,
Змаўкаеш раптам, прымушаны сысьці?

Без сну тады кладзешся ў ложак,
Бы той, хто сэрца боль паклаў у кошык;
Жаданьне і ўсьмешкі пайшлі прахам,
І ты плачаш без упынку. Ведаеш жа, так?
13 views20:07
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 11:40:59
Міхал Сяменка

Зіма

Зима

пераклад з украінскай


Сьнег спадае і вакол так бела
Нібы цела
Лябёдкі беласьнежнай
Празрысты вецер зь белізной
На сьвет прасьціной
Скідае плямы ў сьнежні

Усё іскрыцца ўсё кружляе
І ясна зьзяе
Блакітнаю віхураю ў душы
І сыпле порах зь неба зорамі
Марозныя
Шумяць чароту ледзяшы
54 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 12:56:47
Герман Гесэ

Гульня шкляных пэрлаў
Das Glasperlenspiel

пераклад з нямецкай

Музыку сусьвету і музыку майстроў
Гатовыя мы з пашаной паслухаць
І на шляхецкі баль з далёкіх часоў
Запрасіць шаноўных духаў.

Мы пыглыбляемся ў таямніцы
Магічных формаў, шрыфтаў, а затым
У адвечным, у кіпучым, у жыцьці
Здабудзем алегорыяў матыў.

Бы крышталёў эфірных гук сузор'яў,
У іх імшы вандруе лёс жыцьця,
І не мінуць той кол лагодны
На шляху да сутнасьці быцьця.
17 viewsedited  09:56
Адкрыць / каментаваць