Get Mystery Box with random crypto!

Галіна Пасьвятоўска птаху майго сэрца ptaku mojego serca пер | Галасы з-за вярбы

Галіна Пасьвятоўска

птаху майго сэрца

ptaku mojego serca

пераклад з польскай


птаху майго сэрца
не смуткуй
накармлю цябе зернем радасці
зазіхаціш

птаху майго сэрца
не плач
накармлю цябе зернем пяшчоты
успырхнеш

птаху майго сэрца
з апушчанымі крыламі
не вырывайся
накармлю цябе зернем смерці
заснеш