Get Mystery Box with random crypto!

Галіна Пасьвятоўска той кот не любіць ten kot nie lubi перак | Галасы з-за вярбы

Галіна Пасьвятоўска

той кот не любіць

ten kot nie lubi

пераклад з польскай


той кот не любіць
калі яго метафізічнае футра гладзяць
супроць шэрсці

ён ужо з’еў усе светы
зараз аброслы тлушчам
засыпае

сніцца яму вялікі чорны нябыт
бо муркае
і варушыць кончыкамі вусоў