Get Mystery Box with random crypto!

Петэфі Шандар Я б дрэвам стаў... Fa leszek, ha... пераклад з | Галасы з-за вярбы

Петэфі Шандар

Я б дрэвам стаў...

Fa leszek, ha...

пераклад з венгерскай


Я б дрэвам стаў, была б ты лісьцем,
Ці лісьцем, толькі б ты расой,
Расой бы быў, а ты праменьнем,
Пабачыцца б яшчэ з тваёй красой.

Мая каханая, калі ты ў Раі,
Зрабіўся б зоркай у вышыні.
Калі, каханая, ты ў пекле,
Згарэў бы, каб з’яднацца назаўжды.