Get Mystery Box with random crypto!

Роза Аўслэндэр Маё дыханьне Mein Atem пераклад з нямецкай У | Галасы з-за вярбы

Роза Аўслэндэр

Маё дыханьне

Mein Atem

пераклад з нямецкай


У маіх глыбокіх мроях
плача Зямля
Кроў

Зоркі сьмяюцца
мне ў вочы

Прыходзяць людзі
з шматкаляровымі пытаньнямі
Ідзіце да Сакрата
адказваю я

Мінулае
склала мяне
а будучыню
я атрымала ў спадчыну

Маё дыханьне мае імя

цяпер