Get Mystery Box with random crypto!

Галасы з-за вярбы

Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы Г
Лагатып тэлеграм-канала halasy_zza_viarby — Галасы з-за вярбы
Адрас канала: @halasy_zza_viarby
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 200
Апісанне з канала

Аматарскія пераклады вершыкаў, пра якія звычайна не пачуць, калі ня ведаць, дзе шукаць.
Аўтар – @feherfuz

Ratings & Reviews

1.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

2


Апошнія паведамленні 3

2021-11-23 00:52:27
Эльза Ласкэр-Шюлер

Вечар

Abend

пераклад з нямецкай


Падыхай на маё змерзлае сэрца
І калі пачуеш ціўканьне
Не палохайся яго чорнай вясны

Халодны прывід цудаў заўсёды думаў пра мяне
І саджаў пад маімі нагамі вяху

Цяпер жа заплаканы анёл у зорках
Накладвае адбітак на маю юдоль каханьня
16 views21:52
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 00:27:49
Галіна Пасьвятоўска

з кнігі "аповесьць для прыяцеля"

не памру яшчэ, пачакаю, пачакаймы разам; мы ж так прыгожа ўмеем чакаць жыцьцё, сьмерць, нешта...
24 views21:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 11:47:09
Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска

Закаханыя над морам

Zakochani nad morzem

пераклад з польскай


Закаханыя, мінаючы, глядзяць адно аднаму ў вочы.
Загарэлыя, худыя, моўчкі.
Поўдзень залаты. Але для іх чорны
ад мараў пра ночы.

Ідуць хутка, паважныя без прычыны.
Уцякаюць ад людзей, гатэльных гасцей.
Там, далёка, дзе аб каханні шуміць акіян сіні,
усядуцца адно перад другім як статуйкі з гліны.

Вярнуліся. Згубіліся ў натоўпе.
Усе ім усміхаліся, але размаўляць ніхто не ўмее.
І толькі спявачка, як сястра, спявае ў далёкім кіёску,
толькі яна адзіная іх разумее.
12 views08:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 19:30:55
Тадэвуш Ружэвіч

Як добра

Jak dobrze

пераклад з польскай


Як добра
што магу збіраць
ягады ў лесе
думаў,
няма ў лесе ягад.

Як добра
што магу ляжаць
у цені дрэва
думаў, дрэвы
ўжо не даюць ценяў

Як добра
што я з табой
і так сэрца б'ецца
думаў, чалавек
не мае сэрца.
14 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 18:41:39
Першаму каханню

Я яшчэ памятаю Ваша імя
і пацалункі ля прыпынку,
нашы шпацыры без упынку,
якая мройная была тады вясна!
Я яшчэ памятаю Ваш твар,
чароўны ўвечары бульвар,
як, дзякуй Богу,
лёс нас з Вамі звёў,
на жаль,
што развітацца мусілі мы
з гэтым пачуццём.
О так, я памятаю развітанне.
Тады самлела сэрца,
хацелася замерці,
спыніцца, не ісці далей.
Я памятаю першае спатканне,
як памятаю музыку,
надзеі і літанні,
разбураныя лёгкім дотыкам журбы.
І ўсё ж я памятаю, дзякую за час
і радасна успамінаю з усмешкай на вуснах.
Верш гэты Вам я прысвячаю
і пешчу, адсылаючы у лёт,
каб волей выпадку калісьці Вас нагнаў
і рэха першага кахання
нясмела
узгадаў.
19 views15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 20:05:35
12 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 20:05:27 Памятаем.

Юлі Таўбін

Смерць


Калі я буду паміраць і рабіцца дакучным целам…
А я хачу, каб гэта было не хутка, – таму
Я цяпер хачу жыць, жыць, –
жыць жыццём, аднаму мне зразумелым,
Жыццём, уласцівым толькі мне аднаму.
Бачыць, як сонца смяецца на брудным акне,
Акунаць сваё цела ў халодныя ўлонні рэчак,
Плысці на моры ў рыбачым чаўне,
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчак.
Я хачу спатыкаць сяброў і таварышак, маладых і сталых;
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
і поціскаў моцных мужчынскіх рук,
Каб адчуванне жыцця ніколі мяне не пакідала, –
Поўнае і шматкаляровае, як вясёлкавы паўкруг.
Я хачу наведаць аграмадныя гарады,
Далёкія краіны з мовамі чужымі, –
Я хачу, каб свет паветра, сухазем’я і вады
Жыў, дрыжаў у кожнай, самай дробнай маёй жыле.
Каб мяне хвалявалі
страты, здабыткі, развітанні і стрэчы,
Каб я мог сказаць пра сябе:
“Я жыў, пакуль тэрмін мой не прайшоў…
Каб мяне праціналі сваёю магутнасцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў.
Хачу жыць, падаючы, – але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта – мая задача.
Мне – дваццаць першы год.
Жыццё не за, а перада мной".
12 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 23:29:08
Эрых Фрыд

Але пакуль я дыхаю

Aber solange ich atme

пераклад з нямецкай


Нават тое
што трымаю побач
мушу я
быць гатовым
аддаць

і мушу ведаць
што калі кахаю
то гэта запраўды
каханне да цябе
а не толькі
каханне да кахання да цябе
і што я сапраўды
не хачу
чагосьці несапраўднага

Але
пакуль я дыхаю
хачу
затрымліваючы сваё
дыханне
адчуваць яшчэ
тваё дыханне
ўва мне
6 views20:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 19:41:53
Эрых Фрыд

Дзверы

Die Türe

пераклад з нямецкай


Калі б ноч
ня мела дзвярэй,
адкуль
прыходзіў бы дзень?

І ўрэшце,
куды б ён сыходзіў,
калі б ноч
ня мела дзвярэй?
13 viewsedited  16:41
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 21:36:46
Велімір Хлебнікаў

Часове-чароце

Времыши-камыши

пераклад з расейскай


Часове-чароце
На возера беразе
Дзе час каменьнем
Дзе каменьне часам
На беразе возера
Часове, чароце,
На возера беразе
Сьвята шумлівыя.
13 views18:36
Адкрыць / каментаваць