Get Mystery Box with random crypto!

Эрых Фрыд Але пакуль я дыхаю Aber solange ich atme пераклад | Галасы з-за вярбы

Эрых Фрыд

Але пакуль я дыхаю

Aber solange ich atme

пераклад з нямецкай


Нават тое
што трымаю побач
мушу я
быць гатовым
аддаць

і мушу ведаць
што калі кахаю
то гэта запраўды
каханне да цябе
а не толькі
каханне да кахання да цябе
і што я сапраўды
не хачу
чагосьці несапраўднага

Але
пакуль я дыхаю
хачу
затрымліваючы сваё
дыханне
адчуваць яшчэ
тваё дыханне
ўва мне