Get Mystery Box with random crypto!

Тадэвуш Ружэвіч Як добра Jak dobrze пераклад з польскай Як | Галасы з-за вярбы

Тадэвуш Ружэвіч

Як добра

Jak dobrze

пераклад з польскай


Як добра
што магу збіраць
ягады ў лесе
думаў,
няма ў лесе ягад.

Як добра
што магу ляжаць
у цені дрэва
думаў, дрэвы
ўжо не даюць ценяў

Як добра
што я з табой
і так сэрца б'ецца
думаў, чалавек
не мае сэрца.